Навіны

МЗС: Мы вымушаны неадкладна прыступіць да рэалізацыі комплексу мер рэагавання

Улады не бачаць патрэбы ў знаходжанні ў Беларусі паслоў Еўрасаюза.

«Беларускі бок шкадуе аб прынятым Саветам Еўрасаюза рашэнні аб увядзенні дадатковых санкцый у дачыненні да шэрагу беларускіх грамадзян і прадпрыемстваў. Гэты крок яшчэ больш аддаляе перспектывы нармалізацыі адносін і аднаўлення дыялогу па адчувальных для бакоў тэмах.

Еўрапейскія палітыкі знаходзяцца ў палоне канфліктнага мыслення, яны застаюцца закладнікамі логікі прымусу і шантажу.

Мы вымушаны неадкладна прыступіць да рэалізацыі комплексу мер рэагавання. Аб такой магчымасці нашы еўрапейскія партнёры былі загадзя пастаўлены ў вядомасць.

У сённяшніх умовах беларускі бок не бачыць неабходнасці ў прысутнасці на тэрыторыі Беларусі адкліканых паслоў дзяржаў, якія прагаласавалі за гэтае рашэнне», — гаворыцца ў сённяшняй заяве МЗС, якую агучыў начальнік упраўленьня інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных.

Наша Ніва