На беларуска-ўкраінскую мяжу скіравалі дзьве роты дэсантна-штурмавой брыгады
Афіцыйна ўзмацненьне аховы мяжы з Украінаю зьвязваюць з праверкаю Міністэрства абароны. У распараджэньне да памежнікаў перайшлі дзьве роты 38-ай асобнай дэсантна-штурмавой брыгады. У Ельску дадаткова фармуюць штаб тэрытарыяльнай абароны.
Праверку ўзмацненьня аховы мяжы адбываецца на загад Аляксандра Лукашэнкі. Цяпер адбываецца нарошчваньне сілаў на мяжы, у тым ліку коштам вайсковых частак зь іншых рэгіёнаў Беларусі. Гэтак 38-ая брыгада дэсантнікаў стала базуецца на Берасьцейшчыне. Таксама на Гомельшчыну адправілася падразьдзяленьне 103-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады, якая дысьлякуецца на Віцебшчыне.
У Ельскім раёне будзе сфармаваная асобная стралковая рота тэрытарыяльных войскаў і штаб. Ужо завяршыўся прыём афіцэраў, якіх прызвалі з запасу.