Жалоба

На 97-м годзе жыцця 19 сакавіка 2024 года памёр Віктар Паўлавіч Статкевіч

[На фота з архіва] Віктар Паўлавіч з сынам Мікалаем.

Віктар Статкевіч сканаў 19 сакавіка, напісала жонка Міколы Статкевіча Марына Адамовіч у сваім Facebook. Ці ўдалося неяк паведаміць сыну пра смерць бацькі, яна не ўдакладніла.

Статкевіч-старэйшы жыў у Баранавічах. У 2011 годзе, калі ягоны сын быў за кратамі за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах, прызнаваўся, што перажывае за сына, часта плача. Баяўся, што не дажыве да вызвалення, аднак у 2015 годзе яны пабачыліся, калі спадара Міколу вызвалілі.

Палітык цяпер адбывае 14-гадовы тэрмін нібыта за «арганізацыю масавых беспарадкаў». Больш за год палітвязня і ягоных сваякоў катуюць інкамунікада – поўным пазбаўленнем любых кантактаў, не толькі праз спатканні і тэлефонныя званкі, але і праз ліставанне.