На сайце symbal.by размешчаная праграма святкавання 100-годдзя БНР
Праграма святкавання 100-годдзя БНР (абнаўляецца)
У гэтай публікацыі мы будзем збіраць усе акцыі, мерапрыемствы, ініцыятывы, прапановы, якія з’яўляюцца і яшчэ будуць з’яўляцца ў межах падрыхтоўкі ды святкавання 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Такім чынам тут вы знойдзеце максімальна поўную праграму і анонсы ўсіх падзей, а таксама інфармацыю пра магчымасці свайго ўдзелу ва ўсіх ініцыятывах.
Усе спосабы падтрымаць святочны мітынг і канцэрт каля Опернага тэатра ў Мінску ды іншыя мерапрыемствы ў межах 100-годдзя БНР апублікаваны тут.
Інфармацыю пра спонсарскія пакеты «Афіцыйны спонсар» і «Генеральны спонсар» можна знайсці тут.
Нацыянальны аргкамітэт зацвердзіў эмблему і сімволіку адзначэння 100-годдзя БНР . Яна будзе выкарыстоўвацца ў аздабленні ўсёй друкаванай, візуальнай і віртуальнай прадукцыі, а таксама ў межах акцый, святочных і творчых мерапрыемстваў.
Спампаваць афіцыйную эмблему святкавання 100-годдзя БНР у вектарным і растравым фарматах для шырокага выкарыстання можна тут.
Архіў па спасылцы будзе дапаўняцца дызайнамі разнастайнай прадукцыі: плакаты, налепкі, ўлёткі, паштоўкі, значкі, банеры, шпалеры для тэлефонаў і ноўтбукаў, аватаркі для сацыяльных сетак ды іншае.
Вашыя прапановы і дызайны з выкарыстаннем афіцыйнай эмблемы святкавання 100-годдзя аднаўлення незалежнасці нашага краю публікуйце з тэгам #БНР100 ці дасылайце на скрынку [email protected].
Падтрымаць выпуск і масавы распаўсюд бясплатнай прома-прадукцыі з сімволікай свята можна тут.
Як далучыцца?
1. Падтрымаць краўдфандынг на Talaka.by і трапіць на вялікі святочны канцэрт у адным з клубаў Мінска.
«Арт Сядзіба», разам з рэсурсам 1863x.com і працоўнай групай аргкамітэту «БНР 100» запусцілі збор сродкаў на правядзенне інфармацыйнай кампаніі, арганізацыю творчых мерапрыемстваў, вялікага святочнага канцэрту і бясплатны распаўсюд прома-прадукцыі (паштоўкі, налепкі, значкі, апаскі і т.д.).
Падтрымаць праект можна тут
2. Прапанаваць сваю акцыю, мерапрыемства ці любую актыўнасць у агульную праграму.
Давайце разам зробім, каб актыўнасцяў у межах святкавання было шмат, яны былі рознымі, ахоплівалі разнастайныя сферы дзейнасці, шматлікія куткі Беларусі і свету.
Таму дасылайце інфармацыю пра запланаваныя вамі мерапрыемствы, анансаваныя акцыі і створаныя прадукты, каб мы ўсё гэта дадалі ў агульную афішу і сфармавалі агульную ды разнастайную праграму.
Гэта можна зрабіць двума спосабамі: запоўніць адпаведную форму-заяўку ці наўпрост даслаць прапановы на [email protected].
Прапановы могуць быць абсалютна рознымі: зробім зніжку ўсім наведнікам ці пакупнікам у дні святкавання, правядзем акцыю ў сацсетках, запускаем фірмовы гатунак піва, вырабім сваю сувенірную прадукцыю і т.д.
Арганізацыі і ініцыятывы (бары, кавярні, клубы, галерэі і т.д.) , якія дашлюць свае прапановы (тэматычныя прадукты, зніжкі, мерапрыемствы і т.д.), трапяць на агульную мапу і ў праграму святкаванняў.
Усе заяўнікі атрымаюць адмысловыя святочныя плакаты, які будуць сведчыць пра ўдзел у агульнанацыянальнай кампаніі «БНР 100», а таксама камплекты рознай прома-прадукцыі для распаўсюду сярод сваіх наведнікаў.
Запоўніць форму можна тут
3. Стаць валанцёрам і актыўным удзельнікам падрыхтоўкі асноўных мерапрыемстваў.
Для правядзення шматлікіх запланаваных акцый і мерапрыемстваў, святочнага канцэрту, распаўсюду прома-прадукцыі і інфармацыі ў інтэрнэце спатрэбіцца шмат валанцёраў. Вы зможаце стаць адным з удзельнікаў вялікай каманды, якая будзе рыхтаваць і арганізоўваць розныя актыўнасці кампаніі «БНР 100».
Запоўніць анкету можна тут
Выказванні і заявы
У 2018 годзе спаўняецца сто гадоў з дня абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэтая падзея стала рашучым крокам у фармаванні і з’яўленні самастойнай беларускай нацыянальнай дзяржавы, дзякуючы чаму ў далейшым паўсталі БССР і Рэспубліка Беларусь, таму ўсім беларусам, ня гледзячы на палітычныя перакананні, трэба аб’яднацца, каб годна адзначыць гэтую падзею.
Як сказаў дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук, кандыдат гістарычных навук Вячаслаў Даніловіч на круглым стале «1918-ы год для нашай дзяржаўнасці: набыткі і страты»: «У нашай дзяржаўнасці былі як гістарычныя формы — дзяржаўныя ўтварэнні на нашай тэрыторыі, пачынаючы ад Полацкага княства, так і нацыянальныя — калі ў назве загучала слова «Беларусь, беларуская». Вось гэтыя нацыянальныя карані і бяруць свой пачатак у 1918 годзе, калі была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка. Так, яна не стала сапраўднай дзяржавай, але гэта была першая спроба практычнай рэалізацыі ідэі беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. І гэта вельмі важны момант у нашай тысячагадовай гісторыі».
Таксама Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук даў адназначную ацэнку падзеям 100-гадовай даўніны: «Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі з’яўляецца такой жа каштоўнасцю, як і іншыя важныя падзеі ў гісторыі Беларусі. Упершыню была не толькі сфармулявана ідэя нацыянальнай дзяржаўнасці, але і зроблены практычныя крокі па яе рэалізацыі».
Выказалася кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава: «Калі гэтае святкаванне неабходна грамадству, то, значыць, будзем разам, сумеснымі дзеяннямі і планамі рэалізоўваць ўсё гэта. Як вызначацца людзі, якім гэта неабходна, так і будзе».
Новы кіраўнік «Белай Русі» і старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька ў размове з журналістам «Нашай Нівы» сказаў: «Мне хочацца, каб гэтая дата працавала на кансалідацыю: мы павінны разам святкаваць ці адзначаць, але не мусім шукаць рэчы, якія нас раз’ядноўваюць».
Ігар Марзалюк, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, на круглым стале, арганізаваным ў рэдакцыі газеты «Звязды», выказаўся пра стварэнне БНР: «Безумоўна, гэта падзея выключнай важнасці. Упершыню ў палітычнай гісторыі Беларусі было прадэкларавана права нашай нацыі на незалежную дзяржаву».
Аб’ядналіся і апазіцыйныя палітычныя арганізацыі ў агульны аргкамітэт, каб правесці 25 сакавіка «Дзень Волі» ў фармаце святочнай дэманстрацыі «Не як акцыя пратэсту, асуджэння чагосьці. Святочна. Каб людзі маглі прыйсці з дзецьмі, з кветкамі, семʼямі на гэтае святкаванне», – патлумачыў фармат акцыі Лявон Баршчэўскі, грамадскі дзеяч.
Міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь Ігар Шуневіч у размове з «Еўрарадыё» выказаў меркаванне: «І ўлады, і арганізатары гэтага мерапрыемства павінны знайсці агульную мову і зрабіць так, каб гэта было прымальна для абодвух бакоў. Чым больш мірна, спакойна, цывілізавана і, зразумела, з выкананнем усіх гістарычных патрабаванняў, тым для міліцыі будзе лепш. Таму я вітаю жаданне ўладаў і арганізатараў знайсці залатую сярэдзіну і правесці ўсё цывілізавана: без абвастрэння, узаемных папрокаў. Усё ж, гэта гісторыя, і да яе трэба ставіцца з павагай».
Стварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі з’яўляецца вельмі важным крокам у гісторыі Беларусі, і таму да стагоддзя БНР у краіне будзе арганізавана шмат мерапрыемстваў. Пра гэта заявіў міністр інфармацыі Алесь Карлюкевіч.
Мерапрыемствы
22 лютага — 16 красавіка – Мінск, Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, вул. Янкі Купалы, 4. Музей запрашае на выставачны праект «Абуджаная жалейка», прысвечаны цыклу патрыятычных вершаў Янкі Купалы 1918 г., натхнёных першым крокам да незалежнасці Беларусі. Падрабязней тут.
Сакавік – красавік: святочны тур гурта «Brutto» па Беларусі з прэзентацыяй альбому «Роккі»: 22 сакавіка – Салігорск, 23 сакавіка – Рэчыца, 24 сакавіка – Гомель, 30 сакавіка – Наваполацк, 31 сакавіка – Віцебск, 6 красавіка – Брэст, 11 красавіка – Бабруйск, 12 красавіка – Магмлёў, 13 красавіка – Ліда, 14 красавіка – Гродна, 19 красавіка – Маладзечна, 21 красавіка – Мінск.
Сакавік – Мінск, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь (вул. Карла Маркса, 18), выстава «1918: лёс беларускай дзяржаўнасці»;
Музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4), тэматычныя кінапаказы дакументальных і мастацкіх стужак «БНР. Время провозглашения» (1993), «Аркадий Смолич» (1992), «На Черных лядах» (1995);
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Максіма Багдановіча, 13), літаратурна-дакументальная перасоўная выстава «1918 у літаратуры і друку» (перадумовы стварэння БНР, асобы, гісторыя, факты, адукацыя, навука, культура, літатурнае замежжа).
9 сакавіка – пешаходная экскурсія «Кузня беларускага духу» па Мінску да 100-годдзя БНР пройдзе па тых адрасах, дзе 100 год таму гуртаваўся беларускі дух, здабывалася Незалежнасць. Удзел бясплатны. Пачатак а 18.00. Падрабязней тут.
9 сакавіка – Мінск. «Арт Сядзіба» запрашае прыняць удзел у гарадскім квэсце «Шляхамі БНР». Менавіта 9 сакавіка, 100 гадоў таму была прынята Другая Устаўная грамата да народаў Беларусі. Падрабязней тут.
https://nn.by/?c=ar&i=203038
https://nn.by/?c=ar&i=203038
12 сакавіка – Мінск, пр-т Машэрава, 18. У «Арт Сядзібе» адбудзецца творчая сустрэча з вядомым пісьменнікам і гісторыкам Уладзімірам Арловым «БНР: асобы і лёсы». Пачатак а 19.00. Уваход вольны, але колькасць месцаў абмежаваная, таму трэба зарэгістравацца па спасылцы тут.
15—16 сакавіка – Мінск, Інстытут гісторыі НАН Беларусі, вул. Акадэмічная, 1. Інстытут гісторыі НАН Беларусізапрашае ўзяць удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларуская Народная Рэспубліка ў гісторыі беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці». Падрабязней тут.
20 сакавіка – Мінск, культ. цэнтр «Корпус». Спеўны сход: Беларускія песні і гімны да 100-годдзя БНР. Пачатак а 19.00. Падрабязней тут.
21 сакавіка – шпацыр па мясцінах БНР у Мінску з адным з самых абазнаных адмыслоўцаў у гэтай тэме Сяргеем Харэўскім. Запісацца можна тут.
23 і 24 сакавіка – Мінск, Маладзёжны тэатр эстрады, вул. Маскоўская, 18а. Прэм’ерныя паказы дзіцячага спектакля «Як літара Ў вясну гукала». Квіткі можна набыць тут.
23 сакавіка – Мінск, клуб «Re:public», вул. Прытыцкага, 62. Вялікі фестываль прымеркаваны да 100-годдзя БНР «Фэст вясновага раўнадзенства» з удзелам гуртоў: Gods Tower, Znich, Trollwald, Дрыгва. Падрабязней тут.
24 сакавіка – Віцебск, Бітлз-клуб, вул. Кастрычніцкая, 12. Святочны канцэрт гурта «Akute». Падрабязней тут.
24 сакавіка – Мінск, вул. Валадарскага, д. 9. Урачыстае адкрыццё памятнай шыльды на доме, дзе 25 сакавіка 1918 года была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Пачатак а 14.00.
25 сакавіка – Магілёў, клуб «Cuba», вул. Першамайская, 29. Святочны канцэрт гурта «Akute». Падрабязней тут.
25 сакавіка – пешаходная экскурсія «Кузня беларускага духу» па Мінску да 100-годдзя БНР пройдзе па тых адрасах, дзе 100 год таму гуртаваўся беларускі дух, здабывалася Незалежнасць. Удзел бясплатны. Пачатак а 18.00. Падрабязней тут.
25 сакавіка – Мінск, плошча Парыжскай Камуны каля будынка Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы i балета Беларусі. Свята Незалежнасці — урачысты мітынг і канцэрт прысвечаныя 100-годдзю абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Збор удзельнікаў: 13:00 – 14:00 на плошчы Парыжскай Камуны каля будынка Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы i балета Беларусі.
Час правядзення мітынгу і канцэрту: 14.00 – 19.00 з удзелам вядомых беларускіх гуртоў і выканаўцаў, творчых калектываў, дзеячаў культуры, грамадскіх актывістаў, палітыкаў і запрошаных замежных гасцей.
Уся праграма свята будзе апублікаваная на bnr100.by. Падзеі ў сацыяльных сетках: FB, VK.
4 красавіка — 15 красавіка, Мінск, вул. Казлова, Палац Мастацтва. Вялікая мастацкая выстава ад Беларускага саюзу мастакоў з канцэртамі, лекцыямі, прэзентацыямі і іншымі мерапрыемствамі.
Акцыі і падзеі
Блогер стварыў мапу месцаў БНР ва ўсім свеце. Падрабязней тут.
Дызайнер Саша Чабатароў прэзентаваў свой варыянт лагатып да стагоддзя БНР.
https://nn.by/?c=ar&i=205642
Сабраныя сродкі і да 25 сакавіка будзе ўсталяваная шыльба ў Мінску, на вул. Валадарскага, 9, дзе 25 сакавіка 1918 года была абвешчана незалежнасць БНР. Падрабязней тут.
Саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчае літаратурны конкурс да 100-годдзя БНР! Падавайцеся, калі пішаце творы на гістарычную тэматыку ў паэзіі, прозе, эсэістыцы, драматургіі. Падрабязней тут.
Творчы конкурс ад Моладзі Руху «За Свабоду» на самую крэатыўную працу з нагоды 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Падрабязней тут.
Symbal.by і «Арт Сядзіба» разам з мастаком Максам Пякарскім распрацавалі фірмовы стыль БНР100, які можна бясплатна спампаваць для шырокага выкарыстання тут.
1 сакавіка прэзентаваная кніга «Шляхамі БНР. Да 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі». «Шляхамі БНР» склалі дзевяць гісторыкаў з усёй краіны. Кожны з іх даследаваў сляды і адрасы Беларускай Народнай Рэспублікі ў пэўным рэгіёне.
Віртуальны шпацыр па мясцінах БНР у Мінску з Сяргеем Харэўскім. Відэа з лекцыі ў «Арт Сядзібе», якая прайшла 2 сакавіка з вялікім аншлагам.
Symbal.by ў фэйсбуку размясціў тэматычныя рамкі, якімі цяпер вы можаце карыстацца для ўпрыгожвання вашых аватарак, рабіць унікальныя фотаздымкі. Як гэта рабіць чытайце тут.
Арганізацыя «Дзея» і Алесь Лагвінец стварылі фотазону #БНР100 і правялі акцыі ў Мінску ды Слуцку.
Актывісты размясцілі ў людных месцах Брэста плакаты–напаміны з надпісам: БНР 1918.
Першы нумар газеты «Наша Ніва» ў 2018 годзе выйшаў з прысвячэннем Беларускай Народнай Рэспубліцы ў фірмовым стыле «БНР – 100».
Відэаролік «Скарб» створаны Symbal.by і творчым аб’яднаннем «Інакш» да 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі ды прызнання бел-чырвона-белага сцяга ды герба «Пагоня» дзяржаўнымі сімваламі Беларусі.
Відэаролік «Адрасы БНР» пра зажаваныя будынкі ў Мінску, Гродне і Магілёве, дзе адбываліся падзеі, звязаныя з БНР.
Да 100-годдзя БНР у Гомелі прапануюць назваць вуліцу імем Палуты Бадуновай. Палута Бадунова — беларускі палітык, адзін з лідараў Беларускай партыі эсэраў, сябра Рады і Народнага сакратарыята БНР.
Партыя БНФ правяла сустрэчу і накіравала прапановы ў Адміністрацыю прэзідэнта па святкаванню стагоддзя БНР: гэта ўсталяванне памятных шыльдаў на дамах, звязаных з БНР, сумеснае святкаванне незалежнага грамадства і ўладаў, правядзенне супольнага палітдня на прадпрыемствах на тэму БНР, і шмат усяго іншага.
Працягваецца распаўсюд святочных паштовак да 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі.
Прадукцыя
Cерыя сувенірнай прадукцыі (адзенне, паштоўкі, значкі, налепкі, гадзіннікі, вокладкі на пашпарт і інш.) «БНР — 100» ад Symbal.by.
Брэнд «Honar» выпусціў калекцыю адзення да 100-годдзя БНР.
Мангалы і гадзіннікі ручной працы з вінілавых пласцінак «100 год БНР» ад кампаніі «БелМангал».
Чахлы на мабільныя тэлефоны з фірмовым стылем #БНР100 ад bel.caseme.by.
Гатунак піва «Менскае 1918» ад бровара «Лідскае», прысвечаны 1918 году, калі Менск упершыню быў афіцыйна прызнаны сталіцай незалежнай дзяржавы. 25 сакавіка 1918 года 3-я ўстаўная грамата замацавала статус Менска як сталіцы Беларускай народнай рэспублікі.
Насценны фотакаляндар на 2018 год «Адрасы БНР. 1918-2018» створаны згуртаваннем беларусаў свету «Бацькаўшчына». Набыць можна тут.
Беластоцкі тыднёвік беларусаў «Ніва» выдаў каляндар да 100-годдзя БНР. Спампаваць можна тут.
Цішоткі і світшоты «Крылы БНР» ад крамы «Мой модны кут».
Адзенне з нагоды 100-годдзя БНР ад брэнда «LSTR».
Значкі «Жыве!», выпушчаныя «Асамблеяй НДА» да 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці БНР. Распаўсюджваюцца бясплатна праз «Арт Сядзібу» (пр-т Машэрава, 18) і краму Symbal.by.
Перавыданне супольнасцю imago.by папяровай копіі мапы Беларускай Народнай Рэспублікі. Набыць можна тут.
Інфармацыйныя рэсурсы
Сайты: bnr100.by, 1863x.com/bnr100, svaboda.org.
Сацыяльныя сеткі: vk.com/bnr100, facebook.com/bnr100, ok.ru/bnr100, twitter.com/bnr1918, telegram.me/bnr100, instagram.com/bnr100.
Хэштэг кампаніі: #БНР100.
Гістарычная хроніка БНР: vk.com/chronikabnr, telegram.me/bnr1918.
Рада БНР: radabnr.org, vk.com/radabnr, facebook.com/radabnr, twitter.com/radabnr.
Сімволіка і атрыбутыка
Спампаваць афіцыйную сімволіку і атрыбутыку ў растравым і вектарным фарматах, а таксама розныя варыянты герба «Пагоня», можна тут.
Нацыянальны гімн Беларускай Народнай Рэспублікі «Мы выйдзем шчыльнымі радамі». Вучым словы, каб разам спяваць 25 сакавіка!
Гімн «Мы выйдзем шчыльнымі радамі»
(словы Макара Краўцова, музыка Уладзіміра Тэраўскага)
Мы выйдзем шчыльнымі радамі
На вольны родны свой прастор.
Хай воля вечна будзе з намі,
А гвалту мы дамо адпор!
Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвона-белы,
Пакрый сабой народны рух.
На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой — усе да аднаго!
Імя і сілу беларуса
Няхай пачуе й убачыць той,
Хто сьмее нам нясьці прымусы
I першы выкліча на бой.
Браты, да шчасьця мы падходзім:
Хай гром грыміць яшчэ мацней!
У крывавых муках мы народзім
Жыцьцё Рэспублікі сваёй!