Навіны

На вуліцах Менска з'явіліся ўлёткі «Расейскі жаўнер, ідзі дамоў»

Беларусы пратэстуюць супраць стварэння на тэрыторыі краіны расейскай авіябазы.

Улёткі з лозунгам «Расейскі жаўнер, ідзі дамоў» з\’явіліся на выходных у Менску. Пра гэта сайту charter97.org паведамляюць чытачы.

Ва ўлётцы таксама прыводзіцца цытата з Канстытуцыі аб імкненні Беларусі да нейтральнага і бяз\’ядзернага статусу.

«Сваімі агрэсіўнымі дзеяннямі, накіраванымі супраць Украіны, Расея прадэманстравала гатоўнасць выкарыстоўваць свае вайсковыя базы супраць краін, якія дапусцілі іх з\’яўленне на сваёй тэрыторыі», – гаворыцца ў ёй.

Хартыя\’97