Мікалай Статкевіч

Лідэр партыі "Народная Грамада"

Навіны

Надзея Саўчанка патрабуе адкрытага суду ў Маскве

Народны дэпутат Украіны Надзея Саўчанка, якая знаходзіцца пад арыштам у Расеі, патрабуе ад сьледзтва, каб суды над ёй былі празрыстыя, адкрытыя, публічныя і праходзілі ў Маскве.

«Дзе год трымалі і паклёпнічалі, там ужо і судзіце! Калі вы сумленныя людзі, сумленнае сьледзтва і сумленны суд, то вам няма чаго баяцца», — напісала яна ў лісьце, які апублікаваў яе адвакат Марк Фейгін.

На думку Саўчанкі, плян Сьледчага камітэту Расеі перанесьці суд над ёй у Варонеж мае на мэце «схаваць ад грамадзкасьці бяздарнасьць, непрафэсіяналізм і злачыннасьць сьледзтва».

Надзея Саўчанка патрабуе адкрытага суду ў Маскве

Украінка лічыць, што прычына ў тым, што адно з злачынстваў, якое ёй інкрымінуюць, — незаконнае перасячэньне мяжы — яна нібыта ўчыніла ў Варонескай вобласьці. Але другое інкрымінаванае ёй злачынства, дачыненьне да гібелі расейскіх журналістаў, паводле вэрсіі сьледзтва, яна нібыта ўчыніла ва Ўкраіне. «Дык чаму тады мяне будуць судзіць не ў Маскве, а ў Варонежы? Чаму не адразу ва Ўкраіне?!» — пытаецца Саўчанка.

Радыё Свабода


Fatal error: Uncaught wfWAFStorageFileException: Unable to save temporary file for atomic writing. in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php:34 Stack trace: #0 /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php(658): wfWAFStorageFile::atomicFilePutContents('/sites/statkevi...', '<?php exit('Acc...') #1 [internal function]: wfWAFStorageFile->saveConfig('livewaf') #2 {main} thrown in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php on line 34