Надзея Саўчанка адказала на зварот Джамілева: «Вытрымаю столькі, колькі будзе трэба»
Украінская лётніца і народная дэпутатка Украіны Надзея Саўчанка, арыштаваная расейскімі спэцслужбамі і незаконна утрымоўваная на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі, адказала на зварот лідэра крымскатараскага народа Мустафы Джамілева.
Тэкст звароту апублікаваны на старонцы Ўпаўнаважанага Прэзыдэнтам Ўкраіны па справах крымскататарскага народа.
«Паважаны Мустафа, у свой час Вы зьдзейсьнілі подзьвіг для свайго народа, прагаладаўшы ў турме 303 дні! Калі б ня Ваш учынак, магчыма, Ваш народ ніколі б ня змог вярнуцца на сваю зямлю… У мяне ёсьць годны прыклад, гэта Вы! Я яшчэ ня так доўга галадаю, але вытрымаю столькі, колькі будзе трэба, каб і мой народ меў права быць украінцамі на Ўкраінскай Зямлі, жыць праўдзіва, сумленна і па сумленьні, самім вырашаць свой лёс!» — напісала Саўчанка.
Лётніца таксама напісала, што цікавіцца ў адвакатаў лёсам сына Мустафы Джамілева, Хайсэра Джамілева, які ўтрымліваецца расейскімі сілавымі стурктурамі.