Выбары

Налепкі «Байкот» з'явіліся ў Міры і Наваградку

Налепкі з заклікам да байкоту «прэзідэнцкіх выбараў» прадаўжаюць з\’яўляцца ў населеных пунктах Беларусі.

На гэты раз яны былі распаўсюджаныя ў вядомых сваімі архітэктурнымі помнікамі Наваградку і Міры Гарадзенскай вобласці. Пра гэта сайту charter97.org паведамляюць чытачы.

Заклікі да байкоту «выбараў» з\’явіліся на прыпынках грамадскага транспарту і тумбах для аб\’яў, ля Мірскага замка і ў гістарычным цэнтры Навагрудка.

Хартыя\’97