Навіны

Народная Грамада заклікае да салідарнасці з незалежнымі журналістамі

Заява Прэзідыума БСПД (Народная Грамада) адносна блакіроўкі сайта Хартыя-97

“Мы ўспрымаем навіны аб блакіроўцы сайта “Хартыя-97” з вялікай занепакоенасцю і абурэннем.

На працягу апошніх 20 гадоў “Хартыя-97” была найбольш актыўным і папулярным дэмакратычным СМІ. Уплыў, які яна аказала на сітуацыю у Беларусі, цяжка пераацаніць. “Хартыя-97” стала менавіта той платформай, якая даносіла словы праўды ўсім беларусам: апазіцыйным актывістам і дзяржаўным чыноўнікам, сантэхнікам і вучоным.

Беларускія ўлады, якіх напужалі шматлікія пратэсты мінулага года, працягваюць свае намаганні задушыць грамадзянскую супольнасць. Але мы ўпэўнены – мы жывем не ў той час і не ў той краіне, каб гэта было магчыма. Любыя рэпрэсіі будуць мець толькі часовы эфект, яны не знішчаць сапраўдных прычын народнага пратэсту.

БСДП (Народная Грамада) заклікае да салідарнасці з незалежнымі журналістамі. Улада павінна атрымаць ад грамадства выразны адказ: яе намаганні ня маюць сэнсу”.

Прэзідыум БСДП (Народная Грамада).