Народны сход і шэсьце нацыянальнага сьцяга (10.10.2015 + відэа)
Шэсце пратэсту супраць фальсіфікацыі “выбараў” пачалося на плошчы Свабоды і прайшло па праспекце Незалежнасці да плошчы Якуба Коласа. Паводле розных ацэнках у ім узялі ўдзел ад трох да пяці тысяч чалавек.
Сайт charter97.org вёў анлайн-трансляцыю з акцыі.
18:25 Мітынг скончаны, людзі паступова разыходзяцца з плошчы Якуба Коласа.
18:23 Адзін з лідараў беларускіх прадпрымальнікаў Алесь Макаеў прыйсці на Кастрычніцкую плошчу Менска 11 кастрычніка а 20:00 для таго, каб выказаць пратэст супраць фальсіфікацыі “выбараў”.
18:10 Лідары апазіцыі заявілі аб пачатку новай кампаніі “Улада – народу”. Мікалай Статкевіч у сваім выступе падкрэсліў, што вулічныя акцыі будуць працягвацца. “У Лукашэнкі ёсць два шляхі – альбо найбліжэйшымі месяцамі ён аддасць уладу народу, альбо народ забярэ яе ў яго”, – заявіў ён.
18:08 “Мы з вамі сёння прайшлі невялікую частку шляху да незалежнасці. Наступныя гады будуць вызначальнымі”, – сказаў Уладзімір Някляеў.
18:05 Калона дайшла да плошчы Якуба Коласа, паведамляе “Радыё Свабода”.
18:03 Удзельнікі шэсця праводзяць паралелі з 2010 годам, адзначаючы, што сёння – самая масавая акцыя апазіцыі з таго часу.
18:00 Калона перасекла вуліцу Казлова. На працягу ўсяго шэсця яе суправаджаюць супрацоўнікі спецслужбаў у цывільным і міліцыя.
17:59 Людзі скандуюць “Жыве Беларусь”, “Слава Украіне”, “Саша, сыходзь”.
17:50 Удзельнікі спяваюць “Воінаў святла” гурта “Ляпіс Трубяцкой”.
17:49 Адзін з арганізатараў акцыі Уладзімір Някляеў заявіў, што ў шэсці бяруць удзел больш за пяць тысяч чалавек.
17:44 Галава калоны спускаецца ў падземны пераход на плошчы Перамогі. Частка людзей пераходзіць па пешаходным пераходзе, парушаючы правілы дарожнага руху. Супрацоўнік ДАІ спыняе машыны, паведамляе “Наша нiва”.
17:40 Падчас шэсця па праспекце да яго далучаюцца новыя ўдзельнікі. Усяго ў калоне – больш за тры тысячы чалавек.
17:39 Многія прыйшлі на акцыю цэлымі сем\’ямі. Агульны настрой удзельнікаў – святочнаеы. Многія з іх у каментарах журналістам заяўляюць аб тым, што не чакалі такой колькасці ўдзельнікаў.
17:35 “Я прыйшоў на акцыю для таго, каб маё сумленне было чыстае”, – сказаў удзельнік шэсця ў саколцы з партрэтам кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010 года Андрэя Саннікава.
17:31 Кіроўцы падтрымліваюць дэманстрантаў гудкамі аўтамабіляў.
17:30 Людзі прайшлі Кастрычніцкую плошчу. Многія робяць фота і “сэлфі” на фоне шэсця і сцягоў.
17:25 На транспарантах – лозунгі ў падтрымку незалежнасці і супраць расейскай вайсковай базы. Адзін з удзельнікаў нясе плакат з партрэтам лаўрэата Нобелеўскай прэміі Святланы Алексіевіч і яе цытатай “Я хацела б, каб Беларусь была падобная на краіны Скандынавіі”.
17:22 Шэсце працягваецца на праспекце Незалежнасці. Міліцыя не перашкаджае, даішнікі заклікаюць не выходзіць на праезную частку.
17:21 Адзін з удзельнікаў акцыі нясе самаробны плакат “Лукашэнка, цябе чакае Майдан”.
17:20 Людзі ідуць па ходніках. У шэсці, паводле ацэнак журналістаў і ўдзельнікаў, – больш за тысячу чалавек. Многія адзначаюць, што людзей больш, чым на папярэдніх акцыях апазіцыі.
17:15 Удзельнікі акцыі пачалі шэсце па вуліцы Леніна ў бок праспекта Незалежнасці.
17:12 Анатоль Лябедзька заклікаў абараніць “тэрыторыю свабоды, адваяваную ў рэжыму”. Лідар Аб\’яднанай грамадзянскай партыі паведаміў аб прэс-канферэнцыі, якая запланаваная на панядзелак 12 кастрычніка.
17:10 “Гэтая акцыя маральная. Кандыдаты не называюць на плошчу, яны заклікаюць на ўчасткі. Гэта зазывалы”, – сказаў Мікалай Статкевіч.
17:07 Развяваюцца сцягі грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь”, апазіцыйных партый і арганізацый.
17:05 “Лукашэнка стварыў сваё прыватнае прадпрыемства з нашай краіны і кантралюе ўсё грамадства. Выбару ў людзей практычна не засталося. Пасля выбараў нас чакае самы складаны час, – сказаў Уладзімір Някляеў. – Грамадства запалоханае дзяржаўнай прапагандай. У большасці людзей на плячах ужо не галовы, а тэлевізары. Вы бачыце, колькі мала людзей прыходзіць на акцыю. Людзі запалоханыя”.
17:04 Сярод палітыкаў – Мікалай Статкевіч, Уладзімір Някляеў, Анатоль Лябедзька.
17:01 Супрацоўнікі міліцыі не перашкаджаюць збору дэманстрантаў.
17:00 На плошчы Свабоды збіраюцца ўдзельнікі акцыі. З\’явіліся першыя нацыянальныя сцягі.