Нас мiльёны
Цярплівасць самага цярплівага і мірнага народа скончылася. Боль, раз’ятранасць, страх, бездапаможнасць… Гонар, надзея, салідарнасць, годнасць, вера і адчуванне ўнутранай свабоды… З сумесі такіх розных пачуццяў паўстаў тэкст гэтай песні. Мы хочам, каб яна стала гімнам нашай барацьбы.
Музыка: Кцiтарёў Андрэй
Тэкст песні
Ты краў галасы, ды зямля не стрывала –
Жывымі і мёртвымі згодна паўстала
Злачынцу прагнаць, што не знае законаў,
Мяхлярствам ганебным зняволіў мільёны.
Мільёны.
Нас б’юць, а мы ў неба
Адважна сягаем,
І сцяг, нібы крылы,
Зямлю ахінае.
Нас б’юць, а мы голас
Да зор уздымаем,
І спеў пра свабоду
Над краем лунае!
Народзе цярплівы, досць гэтай прыблуды!
Паўстань, нібы мур, перад тварам аблуды!
Мы – мірныя людзі, збярэмся ў калоны,
На плошчы і вуліцы
Рушаць мільёны!
Легіёны!
Нас б’юць, а мы ў неба
Адважна сягаем,
І сцяг, нібы крылы,
Зямлю ахінае.
Нас б’юць, а мы голас
Да зор уздымаем,
І спеў пра свабоду
Над краем лунае!
За годнасць бой, за прышласць народу!
Адрынем кайданы, каб вырваць свабоду,
Здабыць каб
Свабоду.
Ты краў галасы, ды зямля не стрывала –
Жывымі і мёртвымі згодна паўстала
Злачынцу прагнаць, што не знае законаў,
Мяхлярствам ганебным зняволіў мільёны.
Мільёны.
Нас б’юць, а мы ў неба
Адважна сягаем,
І сцяг, нібы крылы,
Зямлю ахінае.
Нас б’юць, а мы голас
Да зор уздымаем,
І спеў пра свабоду
Над краем лунае!