Наваполацк
Аргкамітэт Кангрэсу дэмакратычных сілаў працягвае сустрэчы ў рэгіёнах.
Учора, 26 сакавіка, разам з Уладзімірам Някляевым, Вячаславам Сіўчыкам і Сяргеем Марцэлевым правялі такую сустрэчу ў Наваполацку.
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел болей за 50 актывістаў дэмакратычных арганізацый рэгіёна і проста зацікаўленых грамадзянаў. Усе яны аднагалосным галасаваннем падтрымалі аб\’яднанне дэмакратычных сілаў краіны і правядзенне кангрэса.
Здзівіла, што цэнтральнае кіраўніцтва некаторых партый не спыталася меркавання наконт кангрэсу ў сваіх рэгіянальных лідэраў і ніяк не патлумачыла ім сваёй адмовы ад гэтага аб\’яднаўчага форуму.