Навіны палітвязьняў: трэці раз не прынялі рэчавай перадачы Статкевічу, адміністрацыя патлумачыла, чаму
Станам на 4 студзеня беларуская праваабарончая супольнасьць прызнала палітвязьнямі 1430 чалавек. Паводле іншых падлікаў, колькасьць палітычных зьняволеных можа быць большай.
Пасьля амаль году адсутнасьці лістоў зьявілася першая інфармацыі аб палітзьняволеным палітыку Мікалаю Статкевічу.
Пра гэта расказала ў Facebook яго жонка Марына Адамовіч.
«Рэчавую перадачу вярнулі трэці ўжо раз запар і чарговы ліст атрымала ў адказ на свой. Ну няма там большага злачынцы, чым Мікола Статкевіч: „працягвае адмаўляцца выконваць…“. Што ж, сабе, прынамсі, ня здрадзіў», — напісала жонка палітвязьня.
Адміністрацыя турмы напісала Марыне Адамовіч, што Статкевіч адмаўляецца выконваць іх патрабаваньні, за што да яго ўжываюцца захады спагнаньняў.