Навіны

Неўязная ў ЕЗ Ярмошына прыехала ў Вену

Галоўная фальсіфікатарка выбараў і рэферэндумаў у Беларусі сёння прыляцела ў сталіцу Аўстрыі.

Лідзія Ярмошына бярэ ўдзел у канферэнцыі, якую праводзіць Арганізацыя ў бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе. Фота кіраўніцы беларускай ЦВК з Вены апублікаванае ў запісе «Беларускіх навінаў» у сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Лідзія Ярмошына толькі што прызямлілася ў аэрапорце Вены. Старшыня беларускага ЦВК знаходзіцца пад санкцыямі Еўразвязу – але гэта не перашкодзіць ёй узяць удзел у заўтрашняй канферэнцыі АБСЕ ў сталіцы Аўстрыі», – гаворыцца ў паведамленні пад фатаграфіяй.

Нагадаем, што беларуская чыноўніца знаходзіцца ў «чорным спісе» Еўразвяза. Праз фальсіфікацыі вынікаў выбараў і рэферэндумаў ёй забароненыя паездкі ў краіны ЕЗ.

Хартыя\’97