Новы год у турме
Як святкаваў Новы год Мікалай Статкевіч? Аб гэтым ён напісаў сваёй жонцы — Марыне Адамовіч.
«…31-га апоўначы не спаў… Дарэчы, прааналізаваў і прыйшоў да высновы, што менавіта вісакосныя гады даваліся мне «ў знакі». Мінулы не выключэнне. Добра, што скончыўся, нават на душы нейкая палёгка.
У навагоднюю ноч чытаў «Дзеяслоў». Сусед зварыў рысу, зрабіў салату, выбраўшы мяса (знайшоў жа ) з варанай кількі і перамяшаўшы яе з цыбуляй. Атрымалася даволі някепская вячэра з вафельным торцікам, купленым месяц таму ў атаварцы
. Яшчэ пісаў адказы на віншаванні. […] Ўсім адказаць не здолею. Таму падзякуй, калі ласка, людзей», — з такой просьбай звярнуўся Мікалай да жонкі.
Мікалай стараецца адказваць на кожны ліст ці паштоўку, на якіх ёсць зваротны адрас, — кажа Марына. — Але, магчыма, не на кожнай з атрыманых ён ёсць Таму прашу праз сайт перадаць яго шчырую ўдзячнасць і віншаванні ўсім, хто падтрымлівае яго. Таксама пажаданні шчаслівых перамен для ўсёй нашай краіны.