Навіны

Новы прэзыдэнт Чэхіі — Мілаш Зэман

У Чэхіі, паводле афіцыйных папярэдніх вынікаў, на прэзыдэнцкіх выбарах перамог былы прэм’ер-міністар, сацыял-дэмакрат Мілаш Зэман. 

Пасля падліку 99,9% галасоў Зэман перамагае з  54,8%, у той час, як Шварцэнберг здлеў заваяваць сімпатыі 45,2% выбарцаў.


Мілаш Зэман наведаў Беларусь у 2002 годзе, калі быў чэшскім прэм’ерам, а таксама кіраўніком Камітэту за мір, дэмакратыю і правы чалавека Сацінтэрна. Ён прыехаў у Беларусь менавіта ў якасці прадстаўніка Сацінтэрна, па запрашэнню старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікалая Статкевіча.

Уражаны, што галоўная газэта краіны называецца «Советская Белоруссия», ён назваў краіну «палітычным музеем».

У інтэрв\’ю “Радыё Свабода” Зэман расказаў пра тое, як беларускія дыпляматы шэсьць разоў спрабавалі арганізаваць яго сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам. Зэман прапанаваў умову – правесьці сустрэчу разам з Мікалаем Статкевічам і прадстаўніком Сацінтэрну. Менск адмовіўся. Цяпер галоўны сябра Мілаша Зэмана сярод беларускіх палітыкаў сядзіць за кратамі. Хутчэй за ўсё, гэта не абяцае Менску ні пацяпленьня, ні спуску.

Злева - прэм\'ер-міністар Чэхіі Мілаш Зэман, справа - Старшыня БСДП (НГ) Мікола Статкевіч

Злева – прэм\’ер-міністар Чэхіі Мілаш Зэман, справа – Старшыня БСДП (НГ) Мікола Статкевіч

ШЧЫРА ВІНШУЕМ МІЛАША ЗЭМАНА З ПЕРАКАНАЎЧАЙ ПЕРАМОГАЙ НА ПЕРШЫХ У ГІСТОРЫІ  НАЎПРОСТЫХ ПРЭЗІДЭНЦКІХ ВЫБАРАХ І ЗЫЧЫМ ПЛЁННАЙ ПРАЦЫ НА КАРЫСЦЬ КРАІНЕ, МІРУ І МІЖНАРОДНАМУ СУПРАЦОЎНІЦТВУ.