Новы вырак Статкевічу (+ відэа)
Пазасталы тэрмін зняволення Мікола Статкевіч будзе адбываць не ў калоніі, а ў турме. У Шклове адбыўся чарговы суд над былым кандыдатам у прэзідэнты. Працэс адбываўся ў закрытым рэжыме, на яго не пусцілі ані праваабаронцаў, ані журналістаў.
А тым часам Аляксандр Лукашэнка ў Менску прымаў чарговага еўрапейскага госця. Тэму працягне Сяргей Скулавец.