Мікола Статкевіч: Хай самі думаюць, што са мной рабіць
Выступ Міколы Статкевіча па Беларускім тэлебачанні імпанаваў сваёй смеласцю. Кандыдат наўпрост у вельмі жорсткай форме звярнуўся да Лукашэнкі. Ці не баіцца Статкевіч магчымых наступстваў свайго звароту?

Мікола Статкевіч: Я ў гэтым жыцці баюся толькі трох рэчаў — Бога, за родных і людзей, што за мной ідуць, а таксама не спраўдзіць іх чаканні.