Статкевіч: «Мяне бурлівае жыцьцё мышэй не цікавіць»
Мікалай Статкевіч у інтэрвію карэспандэнту Свабоды пракамэнтаваў ініцыятыву Рады Беларускага нацыянальнага кангрэсу аб правядзеньні ў Менску 8 верасьня акцыі папярэджаньня.
— У верасьні пройдуць сумесныя расейска-беларускія вайсковыя вучэньні «Захад-2017». Сцэнар гэтых вучэньняў звычайна агрэсіўны, ён прадугледжвае прарыў у бок Сувалкаўскага калідора.