Актуальна

Суды над удзельнікамі Устаноўчага сходу

Актывісту апазіцыі Вячаславу Сіўчыку пагражае прымусовы прывод ў суд, паведамляе сайт праваабарончага цэнтру «Вясна».

Сёння раніцай Сіўчык не з’явіўся ў суд Цэнтральнага раёна Менска, дзе павінна была разглядацца яго адміністрацыйная справа за ўдзел ва ўстаноўчым сходзе Беларускага нацыянальнага кангрэса.

Read More
Беларускі Нацыянальны Кангрэс

Слонімцы вылучылі свайго кандыдата ў Раду Нацыянальнага кангрэсу

У суботу, 21 траўня, адбыўся сход Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл.

Сябры згуртавання абмеркавалі апошнія палітычныя навіны ў Беларусі. А ўдзельнікі Беларускага Нацыянальнага кангрэсу каля помніка Янкі Купалы ў Менску, які адбыўся 15 траўня, расказалі пра яго дзейнасць і вынікі.

Read More
Беларускі Нацыянальны Кангрэс

БЛІЖЭЙШАЯ ЗАДАЧА БЕЛАРУСКАГА НАЦЫЯНАЛЬНАГА КАНГРЭСА

У пастанове ўстаноўчай сесіі Беларускага нацыянальнага кангрэса (БНК), прысвечанай адзінству дэмакратычных сілаў, ёсць адзін сказ, які фармулюе нашу стратэгію дзеянняў на бліжэйшы перыяд: “…Толькі аб’яднаныя і аўтарытэтныя дэмакратычныя сілы здольныя ачоліць і скіраваць нарастаючы сацыяльны пратэст дзеля прымушэння ўлады да дэмакратызацыі палітычнага і эканамічнага жыцця краіны…”.

Read More
Актуальна

Тут пахне расейскім духам. Як у Беларусі паўстае прарасейская пятая калона

Беларускія дзеці – у трэнінгавых лагерах расейскіх неанацыстаў. І ўсё гэта – пад крылом праваслаўных святароў.

Яшчэ чатыры гады таму Аляксей Мільчакоў хваліўся здымкамі забітых шчанят, а сёння – ён кіраўнік гэтак званай дыверсійнай групы «Русіч» і, навучае беларускіх дзяцей у вайскова-патрыятычных летніках у Расеі.

Read More
Беларускі Нацыянальны Кангрэс

Статкевіч: Беларускі нацыянальны кангрэс пачынае сваю дзейнасць

Першае пасяджэнне рады Беларускага нацыянальнага кангрэсу адбудзецца 28 траўня ў Менску.

Пра гэта БелаПАН паведаміў экс-палітвязень Мікалай Статкевіч.

Такую пастанову, са слоў палітыка, сёння прыняў аргкамітэт кангрэсу«Фактычна гэта было астатняе пасяджэнне аргкамітэту, яго паўнамоцтвы пераходзяць да рады», — сказаў ён.

Read More