Праваабаронцы: ЕЗ павінен выставіць Менску выразныя патрабаванні
Праваабаронцы заклікаюць Брусэль быць асцярожным падчас перамоваў з уладамі Беларусі.
Напярэдадні пачатку «дыялогу ў правах чалавека» па лініі Беларусь — ЕЗ Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) і закрыты беларускімі ўладамі праваабарончы цэнтр «Вясна» звярнуліся да еўракамісара ў пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Ёханэса Хана, вярхоўнай прадстаўніцы ЕЗ у замежнай палітыцы Федэрыкі Магерыні , а таксама да чальцоў рабочых груп Еўразвяза ў правах чалавека і ва Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі з супольнай заявай.
Read More