Чыгуначны вакзал Менска эвакуявалі праз тэрмас
Учора позна ўвечары з будынка залы чакання менскага чыгуначнага вакзала эвакуявалі 170 чалавек.
Як выявілася, у праваахоўныя органы паступіла трывожнае паведамленне аб падазроным прадмеце, паведамляе «Інтэрфакс».
Доступ у залу чакання, якая размешчаная на трэцім паверсе вакзала, быў зачынены 20 хвілін, і яшчэ да прыбыцця брыгады сапёраў знайшоўся гаспадар падазронага прадмета.
Read More