2020ВыбарыПалітвязні

У Гомелі міліцыя не дала Уладзіміру Няпомняшчых агітаваць супраць Лукашэнкі

У Гомелі ў Доме культуры таварыства глухіх 18 ліпеня адбылася сустрэча выбаршчыкаў дзеля агітацыі супраць кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнкі.

Выбарчы кодекс дазваляе і такія сустрэчы. Ініцыятарам яе стаў вядомы ў горадзе актывіст, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі, былы афіцэр міліцыі Уладзімір Няпомняшчых.

Read More
2020Палітвязні

Сяргея Спарыша прызналі палітычным зьняволеным. Ён ужо 24-ы палітвязень

Беларуская праваабарончая супольнасьць прызнала палітычным зьняволеным актывіста «Народнай грамады» Сяргея Спарыша, супраць якога завялі крымінальную справу за «ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак».

Як піша Праваабарончы цэнтар «Вясна», пры прыняцьці рашэньня аб прызнаньні палітвязьнем Спарыша кіраваліся тымі ж крытэрамі, што ў выпадку іншых прызнаных палітвязьнямі фігурантаў «справы Ціханоўскага».

Read More
2020ВідэаПалітвязні

Як беларусы салідарызуюцца з палітычнымі вязнямі

Гарадзенца Уладзіміра Навуміка затрымалі напрыканцы траўня пасля пікету з удзелам Сяргея Ціханоўскага. Яму, як і вядомаму блогеру, выставілі абвінавачанне за нібыта ўдзел у дзеяннях, што парушаюць грамадскі парадак, ды іх рыхтаванне.

Read More
2020Палітвязні

Мікалаю Статкевічу і блогеру Дзьмітрыю Казлову прад’явілі абвінавачаньне ў крымінальнай справе

Палітыку Мікалаю Статкевічу і відэаблогеру Дзьмітрыю Казлову, вядомаму як «Шэры кот» 8 ліпеня прадʼявілі афіцыйнае абвінавачаньне, паведаміў Свабодзе адвакат Уладзімер Сазанчук.

Абодвух абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».

Read More
2020Відэа

ВАМ

Группа «Naka» c лидерами групп «DZIECIUKI», «Петля пристрастия», «Разбітае сэрца пацана» и «Rostany» записали песню на стихотворение Владимира Некляева «ВАМ».

Денис Тарасенко, группа «Разбітае сэрца пацана»: Песня получилась искренней, честной, и по-настоящему о наболевшем.

Read More