Лідэр партыі "Народная Грамада"
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 26 мая разглядаліся адміністратыўныя справы актывістак Вольгі Нікалайчык і Кацярыны Садоўскай. 29 красавіка да расійскай амбасады ў Менску Вольга Нікалайчык аднесла пакунак з жаночымі рэчамі, які назвала «касмэтычкай начных ваўкоў», а Кацярына Садоўская назірала за падзеяй як праваабаронца.
Read MoreЗ нагоды чацьвёртай гадавіны прысуду экс-кандыдату ў прэзыдэнты на выбарах 2010 году Мікалаю Статкевічу, нямецкі дэпутат Франц Цёнэс, запатрабаваў неадкладна вызваліць беларускага палітвязьня і выказаў салідарнасьць зь ягонай сям’ёй.
Віталя Каліноўскага затрымалі за расклейванне на аўтобусных прыпынках інфармацыйных улётак пра беларускіх палітвязняў.
У Мікашэвіцкім раённым аддзяленні актывіста пратрымалі больш за дзве гадзіны, канфіскавалі ўлёткі і склалі на яго адміністрацыйны пратакол за «распаўсюд улётак нерэкламнага характару», паведамляе «Радыё Рацыя».
Read More«Беларуская хрысціянская дэмакратыя» атрымала рэкордную колькасць адмоваў у рэгістрацыі з надуманых прычын.
Актывісты нагадваюць, што апошняя партыя ў Беларусі была зарэгістраваная 15 гадоў таму, паведамляе «Радыё Рацыя».
«Хочам, каб улада нарэшце сур\’ёзна паставілася да нашай прапановы працаваць у рамках заканадаўства», — кажа сустаршыня аргкамітэта для стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Георгій Дзмітрук.
Read More