Баранавічы: праваабаронца просіць пракуратуру праверыць факты збіцця міліцыяй аматараў футбола
Праваабаронца Сяргей Гоўша накіраваў скаргу ў Баранавіцкую міжраённую пракуратуру на дзеянні адказных асоб Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, якія заключаліся ў збіцці футбольных фанатаў. Праваабаронца адзначыў, што з інтэрнету даведаўся аб сутычцы каля касаў стадыёна “Лакаматыў” горада Баранавічы паміж супрацоўнікамі АМАПа і футбольнымі аматарамі.
Read More