Палітыка

Павал Севярынец: Рэжым паказвае, што Эўропа прыме нас такім, якія мы ёсьць

Сустаршыня БХД, былы палітвязень Павал Севярынец адзначыў, што рашэньне аб адпраўцы Мікалая Статкевіча зноў у крытую турму прымалася ў час, калі ў Менску зь візытам знаходзіліся дэпутаты Бундэстагу.

Павал Севярынец, архіўнае фота

«Гэта зьдзек з усіх палітвязьняў, з усіх беларусаў.

Read More
Навіны

Завочная дыскусія беларускіх уладаў і праваабаронцаў у Жэнэве

Урад Беларусі прадставіў у ААН справаздачу аб правах чалавека, якая, на думку беларускіх праваабаронцаў, толькі часткова адпавядае рэчаіснасьці. 

Сёньня ў Жэнэве Беларусь другі раз прайшла праз працэдуру Ўнівэрсальнага пэрыядычнага агляду (УПА) ААН па правах чалавека.
Read More
Палітыка

Нямеччына ўпершыню афіцыйна выбачылася перад беларусамі за злачынствы нацыстаў

Упаўнаважаны ў пытаньнях супрацоўніцтва грамадзянскіх ініцыятываў МЗС Нямеччыны Гернат Эрлер ад імя фэдэральнага ўраду папрасіў прабачэньня перад сваякамі пацярпелых ад злачынстваў нацысцкага рэжыму на тэрыторыі Беларусі падчас Другой сусьветнай вайны.

Публічныя прабачэньні нямецкі чыноўнік прынёс 4 траўня ў Менску ў прысутнасьці каля 200 удзельнікаў мэмарыяльнай паездкі «Памятаем дзеля эўрапейскай будучыні» з Аўстрыі, Беларусі, Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Ізраіля і Чэхіі, якая арганізаваная Менскім і Дортмундзкім міжнароднымі адукацыйнымі цэнтрамі, шэрагам эўрапейскіх фондаў, ініцыятываў і цэркваў.

Read More
Палітыка

Саньнікаў: дыктатарскі рэжым у Беларусі — гэта тое, што трэба Крамлю

Экс-кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў узяў удзел у Сэдонскім форуме, які штогод праводзіць інстытут сэнатара Джона Маккейна.

Як паведамляе «Хартыя-97», на форуме Саньнікаў адзначыў, што Захаду ў свой час «не хапіла палітычнай волі, каб абвясьціць Лукашэнку нелегітымным дыктатарам і падтрымаць дэмакратычныя сілы Беларусі».

Read More
Выбары

Беларусь у ААН заклікалі вызваліць палітвязьняў і спыніць «атмасфэру запалохваньня», Хвастоў паабяцаў «спакойныя, чэсныя і празрыстыя» выбары

Дыпляматы, якія сабраліся на паседжаньні Рады ААН у правах чалавека ў Жэнэве 4 траўня, заклікалі ўлады Беларусі вызваліць усіх палітвязьняў і спыніць выкананьне сьмяротных прысудаў.

Прадстаўнік Беларусі ў ААН у Жэнэве Міхаіл Хвастоў

Удзельнікі паседжаньня таксама заклікалі правесьці свабодныя і справядлівыя выбары, і выказалі шкадаваньне з нагоды «атмасфэры запалохваньня».

Read More