Гродна: пікеты да Дня Волі не дазволены
Старшыня Гродзенскай арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў атрымаў з мясцовага гарвыканкаму два адказы з адмовамі ў правядзенні пікетаў, прымеркаваных да Дня Волі. Абедзве адмовы падпісаны намесніцай старшыні гарвыканкаму Зояй Кулешай.
Праводзіць пікет 22 сакавіка ў Каложскім парку чыноўнікі не дазваляюць, сцвярджаючы, што заяўнікам не выкананы патрабаванні заканадаўства ў частцы адсутнасці звестак, абавязковых для заявы на правядзенне масавага мерапрыемства.
Read More