Навіны

Беларускія правайдары з 1 студзеня 2016 года будуць захоўваць усю гісторыю прагляду сайтаў карыстальнікамі

У Беларусі зацверджана інструкцыя аб парадку фарміравання і захоўвання звестак аб інфармацыйных рэсурсах, якія праглядаюцца карыстальнікамі інтэрнэт-паслуг.

Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі №6 ад 18 лютага, якое афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.

Read More
Навіны

Цяпер ужо ў шклоўскай калёніі праваабаронцу Андрэя Бандарэнку зьмясьцілі ў адзіночку

Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміў бацька вязьня Валер Бандарэнка са спасылкай на ліст ад сына.

«Вось толькі што атрымаў ад Андрэя першы ліст з шклоўскай калёніі, куды яго перавялі з Бабруйску. Ліст ішоў больш за тыдзень. Піша, што адразу ж, як прыбыў у Шклоў, яго зьмясьцілі ў памяшканьне камэрнага тыпу, бо такое абмежаваньне было накладзенае ў бабруйскай калёніі да 1 красавіка і таму да гэтага дня мусіць працягвацца.

Read More
Навіны

Эдуард Лобаў пакараны за парушэнне хатняга нагляду

Былы палітвязень, сустаршыня „Маладога Фронту” Эдуард Лобаў, які пасля вызвалення з калоніі знаходзіцца пад прэвентыўным наглядам міліцыі, быў пакараны за яго парушэнне. Па словах маладафронтаўца, ён на паўгадзіны спазніўся дахаты:

— Адно парушэнне ёсць – спазніўся дамоў, у 10 гадзін вечара трэба быць дома, а я прыйшоў у 10.30.

Read More
Выбары

Лябедзька ідзе ў прэзыдэнты. Ён стаміўся чакаць «Народнага рэфэрэндуму»

Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька чакае вылучэньня супольнага кандыдата ў прэзыдэнты ад «Народнага рэфэрэндуму», каб зь ім абмяркоўваць пытаньне адзінага кандыдата ад апазыцыі і адзінага сцэнару на выбарах.

«АГП стамілася чакаць, калі ўжо зьявіцца кандыдат ад «Народнага рэфэрэндуму», — адзначыў Анатоль Лябедзька ў размове з Радыё Свабода.

Read More
Выбары

Расейскі сайт вінаваціць атрад «Пагоня» у рыхтаванні Майдану ў Менску

У пачатку траўня на Валыні мае адбыцца палявая гульня «Звитяга», на якую моладзь запрашаюць беларускія жаўнеры, якія змагаюцца за вольнасць Украіны.

Беларускі атрад «Пагоня», якія ваюе на Данбасе на баку Украіны, запрашае 1-4 траўня беларусаў у Валынскую вобласць на палявую гульню «Звитяга».

Read More