Навіны

Пуцін заклікаў украінскія войскі ў Дэбальцаве скласці зброю: Вас перамаглі былыя шахцёры і трактарысты

«Па ўсёй лініі судакранання больш-менш ціха, — сказаў ён у часе візіту ў Будапешт. — Трэба скончыць праблему, звязаную з аточанай групоўкай. Наша супольная задача заключаецца ў тым, каб выратаваць жыццё людзей, якія апынуліся ў гэтым «катле», і каб гэты нарыў не пагоршыў адносіны паміж афіцыйнымі ўладамі і рушэннем Данбаса», — заявіў Пуцін на прэс-канферэнцыі пасля заканчэння перамоваў з прэм\’ерам Венгрыі.

Read More
Навіны

Прызначана дата суда над Мікалаем Дзядком

Суд над палітвязнем Мікалаем Дзядком адбудзецца 25 лютага 2015 года 
на тэрыторыі турмы №4 Магілёва ў закрытым рэжыме. 

Судзіць палітвязня будзе суддзя Ленінскага раённага суда г. Магілёва.

Аб гэтым 18 лютага паведаміла жонка палітвязня Валерыя Хоціна

Read More
Актуальна

Лідэр грузаперавозчыкаў Сяргей Штода пасьля 15 сутак выйдзе на волю

18 лютага пасьля 15 сутак арышту павінен выйсьці на волю кіраўнік менскай транспартнай фірмы міжнародных перавозак Сяргей Штода, якога затрымалі пасьля таго, як ён абвясьціў аб правядзеньні ў Менску акцыі пратэсту падманутых грузаперавозчыкаў.

Акцыю плянавалася правесьці 4 лютага каля Дома ўраду.

Read More
Палітыка

Міністар юстыцыі Алег Сьліжэўскі: Тыя, каго мы не зарэгістравалі, вінаватыя самі

Ніводная палітычная партыя не была зарэгістраваная ў Беларусі ў 2014 годзе. За мінулы год рэгістрацыю атрымалі 75 грамадзкіх аб’яднаньняў, але сярод іх не было ніводнага, якое б прылічвала сябе да апазыцыі. Зьвесткі пра рэгістрацыю грамадзкіх арганізацыяў паведаміў міністар юстыцыі Алег Сьліжэўскі на прэсавай канфэрэнцыі, якая прайшла 17 лютага ў Нацыянальным прэсавым цэнтры.
Read More