Асабістая думка

Саўка ды Грышка абмяркоўваюць менскі саміт, Мэркель, Парашэнку, Пуціна і расейскага журналіста-сабаку

Героі Лявона Вольскага Саўка ды Грышка пад уражаньнем саміту «нармандзкай чацьвёркі», як прайшоў на гэтым тыдні ў Менску. 

Саўка:

Ну хто мог падумаць в былыя гада,
Што этыя людзі прыедуць сюда?

Read More
Навіны

У інтэрнэце зьявіўся трэйлер новага беларускага фільму, у якім параўноўваецца турэмны рэжым з псыхушкай

У сеціве зьявіліся трэйлеры дакумэнтальнай стужкі пад назвай «Паміж Небам і Зямлёй». Аўтар фільму — Дзьмітры Дзядок, галоўныя героі — два сталічныя жыхары, аб’яднаныя адным незайздросным лёсам. 

Як апавёў пачынаючы рэжысэр, гэта фільм пра двух менчукоў, кожны зь якіх працяглы час быў ізаляваны: адзін адседзеў 25 гадоў у турме, іншы 15 гадоў ляжаў у псыхіятрычным шпіталі.

Read More
Палітыка

Ангелу Мэркель прапануюць вылучыць на Нобэлеўскую прэмію за перамовы ў Менску

Як паведамляюць нямецкім СМІ, дэпутаты Бундэстагу заклікаюць ўручыць канцлеру Нямеччыны Ангэле Мэркель Нобэлеўскую прэмію міру пасьля таго, як падчас перамоваў зь яе ўдзелам у Менску былі дасягнутыя дамоўленасьці ў справе мірнага ўрэгуляваньня сытуацыі на Ўсходзе Ўкраіны.

«Тое, чаго спадарыня Мэркель разам з прэзыдэнтам Францыі Аляндам дасягнулі ў Менску, неверагодна.

Read More
Навіны

Алесь Бяляцкі прэзентаваў у Брэсце сваю кнігу

У Брэсце адбылася прэзентацыя кнігі экс-палітвязня Алеся Бяляцкага. «Іртутнае срэбра жыцця» была напісана кіраўніком незарэгістраванага праваабарончага цэнтра «Вясна» за кратамі. Кніга складаецца з лістоў, якія ён дасылаў са зняволення.

Як вядома, Алесь Бяляцкі 23 лістапада 2011 года быў асуджаны да чатырох з паловай гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Read More
Навіны

Кіеў: Сэпаратысты за ноч 10 разоў парушылі рэжым спыненьня агню

На ўсходзе Ўкраіны з пачатку рэжыму спыненьня агню, абвешчанага мінулай ноччу, сэпаратысты 10 разоў абстралялі пазіцыі ўрадавых войскаў. У Генштабе Ўкраіны паведамляюць, што абстрэлы бессыстэмныя, стратаў сярод украінскіх вайскоўцаў няма.

Сэпаратысты сьцьвярджаюць, што рэжым спыненьня агню парушаюць войскі Ўкраіны.

Read More