Лідэр партыі "Народная Грамада"
Суды адбыліся над актывістамі Максімам Вінярскім, Алесем Макаевым, Яўгенам Батурам, Мікалаем Коласам, Вольгай Мікалайчык і Нінай Багінскай.
На саміце «Ўсходняга партнэрства», які пройдзе 21–22 траўня ў Рызе, латвійскі бок хацеў бы бачыць прадстаўніцтва Беларусі «на, магчыма, самым высокім узроўні».
Пра гэта заявіў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску генэральны сакратар Міністэрства замежных спраў Латвіі Андрэйс Пілдэговічс.
Грамадзкі актывіст з Гомеля Юры Рубцоў, які адбывае пакараньне абмежаваньнем свабоды ў спэцкамэндатуры № 7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёну за абразу менскага судзьдзі, абвясьціў 22 cтудзеня бестэрміновую галадоўку.
Адміністрацыя папраўчай установы пакуль ня чыніць перашкодаў для галадоўкі актывіста.
Read MoreАктывістка БХД Валерыя Чарнаморцава, якую ўчора затрымалі за акцыю памяці тых, хто загінуў на Майдане, распавяла Радыё Свабода, што міліцыянты жорстка абыходзіліся з удзельнікамі акцыі і абражалі ўкраінскія нацыянальныя сымбалі.