Дзень памяці паўстанцаў 1863 году ў Сьвіслачы прызнаны рэгіянальнай падзеяй 2014 году
У Менску ў Арт Сядзібе прайшла шостая цырымонія ўручэньня прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасьці”. Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў адзначыла выбітныя і яскравыя акцыі ў грамадзкім сэктары за 2014 год.
Адкрываючы цырымонію старшыня Рабочай групы Асамблеі НДА Сяргей Мацкевіч адзначыў, што па ўзроўню грамадзкай актыўнасьці, прыцягненьню новых сябраў, нават рэпрэсіях супраць грамадзянскай супольнасьці 2014 год ня моцна адрозьніваўся ад папярэдніх, але было ў ім нешта такое, што дазваляе з большым аптымізмам глядзець у будучыню:
— Мы заўважаем вяртаньне беларусаў да сваіх спрадвечных каштоўнасьцяў, да жаданьня беларусаў нарэшце быць беларусамі.