Навіны

«Беларуская мова і адметнасьць зрабіліся знакам моды», — Аляксей Кароль

У Беларусі пашыраецца колькасьць беларускіх моўных курсаў, заснаваных самымі рознымі недзяржаўнымі структурамі і асобнымі энтузіястамі. Чым адметны гэты працэс і пра што ён сьведчыць? Як варта ставіцца да таго, што цяперашняя ўлада гатовая пайсьці на пэўныя крокі ў справе беларусізацыі?

Read More
Навіны

Еўрачыноўнікі ў пошуках “пазітыўных сігналаў”

Пра гэта заявіў Свабодзе новы эўракамісар у пытаньнях пашырэньня і палітыкі добрасуседзтва, аўстрыйскі палітык Ёганэс Хан.

Адказваючы на пытаньне карэспандэнта Свабоды Рыкарда Юзьвяка, што азначае крытычнае ўзаемадзеяньне ЭЗ зь Беларусьсю, і ці гатовы эўракамісар наведаць Беларусь, Ёганэс Хан сказаў:

«Пакуль што я гэтага не прадбачваю.

Read More
Навіны

Алесь Бяляцкі змагаецца ў Канстытуцыйным судзе з дыскрымінацыяй зьняволеных

А прававая калізія ў тым, што асобныя артыкулы Працоўнага кодэксу не стыкуюцца з Крымінальна-выканаўчым кодэксам, лічыць Алесь Бяляцкі:

«Атрымліваецца, што зьняволены, калі працуе на вытворчасьці, умоўна кажучы, зь ліпеня, ці з красавіка (як было ў маім выпадку), — да канца году, — за гэты пэрыяд ён не атрымлівае адпачынку.

Read More
Навіны

Пахі Саветаў

Паводле псыхолягаў, якія займаюцца праблемамі безвыходнасьці і страху, турма абвастрае нюхальную памяць. Бадай кожны былы сядзелец, і супрацоўнік пэнітэнцыярнай сыстэмы скажа, што вязьніца, няволя мае свой спэцыфічны пах, які цяжка пераблытаць зь нечым іншым.

Read More
Навіны

Фралоў меркаваў сустрэцца з Пуціным

10 лістапада стала вядома пра сьмерць Валерыя Фралова. Сын знайшоў яго мёртвым у здымнай кватэры ў Менску.

Валерыю Фралову было 67 гадоў.  Былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў, у 2004 годзе — удзельнік дэпутацкай галадоўкі пратэсту супраць палітыкі Лукашэнкі, намесьнік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), генэрал Валеры Фралоў абвясьціў пра свой намер змагацца за пасаду прэзыдэнта на выбарах 2015 году.

Read More