Вызваліць палітвязьняў, адмяніць сьмяротнае пакараньне і рэпрэсіўныя законы – рэкамэндацыі праваабаронцаў Беларусі праз ААН
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch зьвярнулася ў Раду ААН у правах чалавек з прапановамі па Беларусі ў рамках пэрыядычнага агляду, абавязковага для ўсіх краін.
Human Rights Watch адзначае, што за пэрыяд пасьля папярэдняга агляду сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі значна пагоршылася, зьвяртаючы ўвагу на прэзыдэнцкія выбары 2010 і наступныя за імі рэпрэсіі супраць удзельнікаў мірнага пратэсту і апазыцыйных актывістаў.