Навіны

Яўген Васьковіч па-раньнейшаму адмаўляецца пісаць прашэньне аб памілаваньні

У магілёўскай турме трымаюць палітвязьня Яўгена Васьковіча, асуджанага на 7 гадоў за хуліганскія дзеяньні адносна будынку КДБ ў Бабруйску. За час адседкі Васьковіча неаднаразова кідалі ў карцэр. Што вядома пра умовы, ў якіх знаходзіцца цяпер Яўген Васьковіч? Маці палітвязьня Рушанія Васьковіч ведае пра гэта ня шмат.

Read More
Актуальна

Апазіцыя дамаўляецца наконт правядзення кангрэса

Беларуская апазіцыя не выключае, што кангрэс дэмакратычных сілаў можа прайсці да канца гэтага года. Сярод асноўных пытанняў адзначаецца абранне адзінага кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах 2015 года.

Пры гэтым, на думку лідара Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі, варта канцэнтравацца не на адзіным кандыдаце, а найперш – на правядзенні свабодных і сумленных выбараў:

— Калі не мяняюцца правілы і практыка, то хутчэй за ўсё мы пройдзем па колу, па якім мы хадзілі раней, і ў 2001, і ў 2006, і ў 2010 гадах.

Read More
Навіны

Мікалай Статкевіч: “Прашэння ад мяне не дачакаюцца”

З перапынкам у некалькі дзён бялыніцкі журналіст Барыс Вырвіч атрымаў ліст і паштоўку ад беларускага палітвязня Мікалая Статкевіча, з якім знаходзіцца ў сталай перапісцы.

У прыватнасці, у лісце Мікалай Стакевіч выказаў сваё стаўленне да вызвалення кіраўніка Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага і шэраг цікавых думак наконт сітуацыі ў нашай кране і свеце.

Read More
Навіны

Марына Адамовіч: для палітвязня важны кожны ліст, кожнае слова ў падтрыманне (ВІДЭА)

«Часам я дзялю жыццё на перыяды «да» і «пасля» арышту Міколы. За апошнія гады ў маім жыцця з\’явіліся новыя людзі, як я іх назваю – сёстры. Гэта маці, жонкі, каханы тых палітзняволеных, што прайшлі той самы шлях, што і я».

Read More
Навіны

Дыскусія «Беларусь — незачыненая справа» прайшла 4 жніўня ў рамках Міжнароднага дня салідарнасці з Беларуссю ў Беларускім доме ў Варшаве

Дыскусія «Беларусь — незачыненая справа» прайшла 4 жніўня ў рамках Міжнароднага дня салідарнасці з Беларуссю ў Беларускім доме ў Варшаве. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел жонка палітвязня Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч, кіраўнікі аргкамітэта ў стварэнні партыі «Беларускi Рух» Вацлаў Арэшка і Вінцук Вячорка, расейская праваабаронца, прадстаўніца Працоўнай групы ў інвестыцыях Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі Вольга Захарава.

Read More