Швэдзкага праваабаронцу Марціна Углу затрымалі ў менскім аэрапорце
Кіраўніка швэдзкай праваабарончай арганізацыі Östgruppen Марціна Углу, які плянаваў наведаць Беларусь, затрымалі ў транзытнай зоне Нацыянальнага аэрапорта «Менск».
Як расказаў Марцін Угла швэдзкаму выданьню Göteborgs-Posten, ён прыляцеў у Менск з квітком на матч хакейнага чэмпіянату сьвету.