Актуальна

Узаконены мэханізм катаваньня

Прапануем вашай увазе праграму Радыё Свабода «Свабода ў турмах»

Фігурант справы аб падпале дзьвярэй у бабруйскім КДБ, моладзевы актывіст, палітвязень Яўген Васьковіч, які ўжо 15 месяцаў (ад рэдакцыі: інедакладная інфармацыя. Яўген Васьковіч находзіцца ў турме №4 у Магілёве з лістапада 2011 года — амаль 26 месяцаў) адбывае пакараньне ў магілёўскай турме № 4, правёў за гэты час у карцэры 247 дзён, або прыкладна 8 месяцаў.

Read More

Аліневіч: Толькі саджуся нешта пісаць, як за сьпіной становяцца тры чалавекі

Маці палітвязьня Ігара Аліневіча падчас сустрэчы зь ім ў наваполацкай калёніі запыталася ў сына пра ягонае стаўленьне да ўзнагароды прэміяй імя Францішка Аляхновіча.

Гэтай прэміяй за найлепшы турэмны твор, якую заснавалі «Радыё Свабода» і беларускі ПЭН-цэнтар, летась была адзначаная кніга Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан».

Read More

Арцём Пракапенка не разьлічвае на зьмякчэньне рэжыму

Палітвязень Арцём Пракапенка паведаміў бацькам, што яму не даводзіцца разьлічваць на зьмякчэньне рэжыму пакараньня пасьля адбыцьця паловы тэрміну.

Пра гэта Радыё Свабода апавяла маці палітвязьня Віялета Пракапенка:

«У сьнежні яго пазбавілі доўгатэрміновага спатканьня.

Read More

Мікалаю Аўтуховічу дазволілі атрымаць мэдычную бандэроль ад маці

Нарэшце атрымаў мэдычную бандэроль палітвязень Мікалай Аўтуховіч. Гаворка пра лекі, якія маці палітвязьня Лідзія Юльянаўна Аўтуховіч адправіла яшчэ летась у сьнежні, але зь невядомых прычын бандэроль доўга атрымаць не дазвалялі.

Навіну Свабодзе паведаміла грамадзкая актывістка Інэса Яхліель, якая рэгулярна лістуецца з Аўтуховічам:

«Таксама лісты і паштоўкі з навагоднімі віншаваньнямі яму аддалі.

Read More