Навіны

Візіт еўрадэпутатаў у Беларусь адтэрмінаваны

Візіт еўрадэпутатаў у Беларусь з мэтай наведвання палітзняволеных толькі адтэрмінаваны, паведаміў еўрадэпутат Марэк Мігальскі.

Усе дакументы складзены ў прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь у Бруселі.

“Да справы вернемся ў верасні, пасля канікулаў,” — паведаміў палітык:

— Выезд у Беларусь адкладзены па прычыне таго, што беларускі бок паставіў непрымальныя ўмовы для еўрапейскага боку.

Read More
Навіны

Салют Статкевічу!

Неба над магілёўскаю турмою № 4, дзе адбывае пакаранне экс-кандыдат на прэзідэнцтва Мікола Статкевіч, напярэдадні позна ўвечары амаль хвіліну асвячаў святочны салют. Феерверк зладзілі дэмакратычныя актывісты і неабыякавыя грамадзяне, якія гэткім чынам адзначылі ягоны 57-ы дзень народзінаў і нагадалі палітыку, што памятаюць пра яго.

Read More
Навіны

Мікола Статкевіч — 57-я ўгодкі ў турме

Трэці год запар экс-кандыдат ў прэзідэнты Беларусі палітвязень Мікола Статкевіч адзначае свой дзень народзінаў у турме. Сёння, 12 жніўня, яму спаўняецца 57 гадоў.

Самае галоўнае для Міколы Статкевіча зараз — падтрымка з волі, лічыць жонка палітыка Марына Адамовіч

— Велізарнай падтрымкай для яго і жэстам салідарнасці маглі б стаць віншаванні ад беларусаў, ад прыхільнікаў дэмакратычных ідэй у нашай краіне і па-за яе межамі.

Read More
Навіны

Дзень народзінаў палітвязня

Трэці дзень народзінаў за кратамі. Экс-кандыдату на прэзідэнцтва Міколу Статкевічу споўнілася 57 гадоў. Жонка зняволенага Марына Адамовіч значную частку дня правяла тут, ля сценаў магілёўскай турмы. Як правёў свой дзень народзінаў Мікола, яна можна толькі здагадвацца.

Read More
Навіны

Жонка Статкевіча: Мікола кантактуе толькі з ахоўнікамі ды адзіным сукамернікам

Палітвязень мае права толькі на адну перадачу на год і два спатканні з жонкаю, распавяла Марына Адамовіч.

Глядзець відэа Глядзець відэа

Сёння Мікалай Статкевіч, апошні зняволены кандыдат на прэзідэнцтва ў выбарах 2010 года, мае Дзень нараджэння.

Read More