Навіны

Статкевіча працягваюць трымаць у інфармацыйнай аблозе

Міколу Статкевіча працягваюць трымаць у інфармацыйнай аблозе. Пра гэта палітычны зняволены экс-кандыдат у прэзідэнты напісаў у сваім лісце да жонкі Марыны Адамовіч.

Па-ранейшаму цэнзура не прапускае яго лістоў, палітыку не перадаюць газет, якія ён выпісвае.

Read More
Навіны

Сёння — гадавіна тэракта ў мінскім метро

Мінск, 11 красавіка. Выбух на станцыі «Кастрычніцкая» прагрымеў 11 красавіка ў 17.56. Пятнаццаць чалавек загінулі, 387 — атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. І сам тэракт, і яго расследаванне выклікалі шырокі грамадскі рэзананс.

Read More
Навіны

Палітвязняў віншуюць з Вялікднём

Грамадскія актывісты і неабыякавыя жыхары гарадоў і мястэчак гэтымі днямі дасылаюць свае віншаванні ў турмы і калоніі Беларусі, каб падзяліцца часцінкай той радасці хрысціянскага свету, якая можа падтрымаць у цяжкі час усіх, хто будзе сустракаць светлае свята Уваскрэсення Хрыстовага ў зняволенні, дзе апынуліся па палітычных матывах.

Read More
Навіны

Лукашэнка сказаў, што можа ў бліжэйшы час памілаваць палітвязняў (Відэа)

Пра гэта ён заявіў 5 красавіка 2012 года на нарадзе па пытаннях замежнай палітыкі.

Глядзець тут Глядзець тут

Аляксандр Лукашэнка можа ў бліжэйшы час прыняць рашэнне аб памілаванні «некаторых асуджаных, якіх на Захадзе лічаць палітвязнямі».

Read More
Навіны

За 30 дзён у СІЗА Дзмітрый Дашкевіч атрымаў каля 300 лістоў

За 30 дзён знаходжання ў СІЗА Глыбоцкай папраўчай калоніі лідар «Маладога фронту» атрымаў каля 300 лістоў. Пра гэта «Беларускаму партызану» паведаміла нявеста палітыка Настасся Палажанка.

«Дзякуй усім за падтрымку.

Read More