Навіны

Памерла Маргарэт Тэтчэр

Тэтчэр памерла сёньня пасьля інсульту ва ўзросьце 87 гадоў.

Маргарэт Тэтчэр — першая і адзіная жанчына, якая была прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі. Зь яе імем зьвязваюць жорсткія лібэральныя рэформы, якія выклікалі неадназначную рэакцыю ў кране, але здолелі пераадолець зацяжны пэрыяд стагнацыі, ў якім знаходзілася брытанская эканоміка напрыканцы 70-х гадоў ХХ стагодзьдзя.

Маргарэт Хільда Робэртс нарадзілася ў сям’і бакалейшчыка, ад бацькоў яна, паводле яе словаў, узяла практычнасьць, сур’ёзнасьць і моцную рэлігійнасьць.

Пасьля двух няўдалых спробаў Тэтчэр перамагла на выбарах у брытанскі парлямэнт у 1959 годзе, з чаго пачаўся рост яе ўплыву ў шэрагах Кансэрватыўнай партыі.

Да 1975 годзе яна кінула выклік прэм’еру Эдварду Хіту ў барацьбе за лідэрства ў партыі. У 1979 годзе Тэтчэр стала прэм’ер-міністрам.

Яе першай задачай было супрацьдзеяньне прэтэнзіям прафсаюзаў, якія дыктавалі свае ўмовы тром папярэднім урадам. Тэтчэр здолела перамагчы ў гэтай барацьбе, за што яе сталі называць «жалезнай лэдзі».

Для Тэтчэр гэта было часткай яе крыжовага паходу за чалавечую свабоду. Чалавек, паводле яе, павінен несьці адказнасьць за свой лёс, не спадзеючыся на дзяржаву. Яна адстойвала прынцыпы свабоднай рынкавай эканомікі, сапсаванай дзяржаўным ўмяшальніцтвам.

Яе палітыка прывяла да паляпшэньня эканамічнага становішча ў Вялікабрытаніі, але за кошт далейшага павялічэньне разрыву паміж багатымі і беднымі і паглыбленьня сацыяльных праблем у краіне.

Яе супрацоўніцтва з прэзыдэнтам ЗША Роналдам Рэйганам ў 1980-хбудавалася на прынцыпах свабоднага рынку, прыватызацыі, скарачэньне ролі дзяржавы і ваяўнічага антыкамунізму.

Тэтчэр таксама прызнала каштоўнасьць рэформаў, ініцыяваных савецкім лідэрам Міхаілам Гарбачовым. Неўзабаве пасьля свайго абраньня генэральным сакратаром ЦК КПСС Гарбачоў наведаў Вялікабрытанію, пасьля сустрэчы зь ім Тэтчэр заявіла, што ён — той чалавек, зь якім можна мець справу.

Яе аўтарытэт быў абумоўлены не ў апошнюю чаргу яе бясстрашным паводзінамі і перамогай у вайне з Аргентынай за Фалклэндзкія выспы.

Тэтчэр заўсёды скептычна ставілася да сувязяў Брытаніі зь Эўропай, аддаючы перавагу стасункам са Злучанымі Штатамі.

На думку некаторых палітыка дэрэгуляваньня эканамікі, асабліва ў фінансавай сфэры, часткова адказная за сусьветны эканамічны крызіс, які пачаўся ў 2008 годзе.

Тэтчэр перанесла інсульт у 2002 годзе. У апошнія гады жыцьця яна пакутавала на дэмэнцыю. Адным зь яе нешматлікіх апошніх публічных выступаў стала прамова ў 2004 годзе на сьмерць яе сябра і паплечніка — Роналда Рэйгана.

Нягледзячы на тое, што палітыка Тэтчэр па-рознаму ацэньваецца ў Вялікабрытаніі, яна заставалася адным з самых папулярных заходніх палітыкаў у постсавецкіх краінах, паводле апошніх апытаньняў у Беларусі — самым папулярным.

У 2003 годзе ў Лёндане

У 2003 годзе ў Лёндане

1979 год. Былы прэм\'ер-міністар Украіны Юлія Цімакшэнка і былы прэм\'ер Вялікабрытаніі ў Лёндане ў 2007 годзе.

1979 год. Былы прэм\’ер-міністар Украіны Юлія Цімакшэнка і былы прэм\’ер Вялікабрытаніі ў Лёндане ў 2007 годзе.

Маргатэт Тэтчэр з Дзяржсакратаром ЗША Генры Кісінджэрам. 1975 год

Маргатэт Тэтчэр з Дзяржсакратаром ЗША Генры Кісінджэрам. 1975 год

Брытанскі прэм\'ер Маргарэт Тэтчэр і былы прэм\'ер Ізраіля Голда Мэір. 1976 год

Брытанскі прэм\’ер Маргарэт Тэтчэр і былы прэм\’ер Ізраіля Голда Мэір. 1976 год

Радыё Свабода