Памяці Віктара Чайкоўскага
16 чэрвеня заўчасна памёр 46-гадовы лідэр берасьцейскіх прадпрымальнікаў Віктар Чайкоўскі, намесьнік кіраўніка рэспубліканскага аб’яднаньня прадпрымальнікаў «Пэрспэктыва», сябра Выканаўчага бюро БСДП(НГ).
Мікалай Статкевіч – у памяць аб Віктары Чайкоўскім:
Мае спачуванні родным і блізкім Віктара Чайкоўскага.
Ён быў сябрам маёй ініцыятыўнай групы, сябрам Выканаўчага бюро Народнай Грамады.
Энергічны, пазітыўна настроены, дзейны і проста сімпатычны, абаяльны чалавек. Імкнуўся падтрымліваць майго бацьку, пісаў яму, рэгулярна дасылаў кнігі…
Вялікая страта для ўсіх нас. Мы будзем яго памятаць, пакуль жывем.