Навіны

Памёр адзін зь лідэраў адраджэнцкага руху гісторык Міхась Чарняўскі

Раніцай 20 студзеня пасьля цяжкай і працяглай хваробы памёр адзін з заснавальнікаў сучаснай беларускай сацыял-дэмакратыі, археоляг, кандыдат гістарычных навук Міхась Чарняўскі.

Яму ішоў 75-ты год.

Міхась Чарняўскі — дасьледнік паваеннага антыбальшавіцкага супраціву, грамадзкі, палітычны і культурны дзеяч Беларусі, археоляг і гісторык, пісьменьнік, дацэнт кафедры археалогіі і дапаможных гістарычных дысцыплінаў Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

Адзін з заснавальнікаў БНФ ды ініцыятар адраджэньня беларускай сацыял-дэмакратыі.

Глыбока смуткуем і выказваем шчырыя спачуванні сям\’і Міхася Чарняўскага.

Разьвітаньне адбудзецца, паводле папярэдняй інфармацыі, а 10-ай гадзіне, у рытуальнай залі Дома Смутку, што па вуліцы Куляшова (раён Партызанскага праспэкту). 

Афіцыйны адрас Дома Смутку — завулак Кабушкіна, 49. Але заезд з вуліцы Куляшова, да якога ён прымыкае.