Навіны

Памёр лідар брэсцкіх прадпрымальнікаў Віктар Чайкоўскі

Віктар Чайкоўскі памёр у шпіталі ў Мінску. Некалькі дзён таму яму рабілі аперацыю на вачах.

Віктар Чайкоўскі быў намеснікам старшыні РГА «Перспектыва» і адным з лідараў прадпрымальніцкага руху. Уваходзіў у брэсцкую кааліцыю дэмакратычных сіл «Спадчына», прымаў актыўны ўдзел у акцыях пратэсту, неаднаразова затрымліваўся супрацоўнікамі міліцыі за сваю грамадскую дзейнасць.

Аперацыю Віктару Чайкоўскаму рабілі ў мінскай бальніцы №10. Два дні таму ён размаўляў з брэсцкімі актывістамі апазіцыі, якім паведаміў, што пасля яе правядзення пачуваецца нармальна.

Лідару прадпрымальніцкага руху было 46 гадоў.

Выказваем шчырыя спачуванні сям\’і Віктара.