Памёр пісьменьнік і дасьледнік сталінскіх рэпрэсіяў Леанід Маракоў
Раніцай 17 снежня пайшоў з жыцця Леанід Маракоў, унікальны чалавек, які адзін выканаў працу, што не пад сілу цэлым навуковым інстытутам – вярнуў з нябыту імёны дзесяткаў тысяч рэпрэсаваных беларусаў.
***
Леанід Маракоў нарадзіўся ў 1958 годзе. Па прафесіі інжынер-радыёэлектронік. У 1990-я ён стаў вывучаць біяграфію свайго дзядзькі паэта Валерыя Маракова, які быў расстраляны 29 кастрычніка 1937 года. Вынікам працы стала маштабнае даследаванне сталінскіх рэпрэсій у Беларусі — падрыхтаваны і часткова выдадзены 10-томны энцыклапедычны даведнік пад назвай «Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы. 1794—1991». Усяго сабраны звесткі пра 20 тысяч ахвяраў.
Маракоў выпусціў таксама дакументальнае даследаванне «Ахвяры і карнікі», дзе сабраў біяграфіі ахвяраў і тых, хто мае дачыненне да рэпрэсій у Беларусі. Асобна выйшла кніга, дзе сабраны звесткі пра рэпрэсаваных у Беларусі праваслаўных святароў.
Леанід Маракоў таксама вядомы сваімі літаратурнымі творамі, аўтар некалькіх кніг. У 2014 годзе выйшла яго манаграфія «Галоўная вуліца Мінска. 1880—1940».
Маракову было 58 гадоў.
У яго была пухліна галаўнога мозгу. На пачатку года Леанід перанёс інсульт.
Разьвітаньне зь Леанідам Мараковым адбудзецца 19 сьнежня аб 11-й гадзіне ў менскім Саборы сьвятога Пятра і Паўла (вул. Ракаўская, 4. мэтро Няміга)