Папскі нунцый наведаў беларускіх палітвязьняў
Ён сустрэўся зь Сяргеем Каваленкам, Паўлам Сырамалотавым, Міколам Статкевічам, Алесем Бяляцкім, Зьміцерам Дашкевічам, Эдуардам Лобавым і Паўлам Севярынцам.
«Апостальскі Нунцый у Беларусі наведаў некаторых зьняволеных, — паведамляесайт Радыё Ватыкан. — Улічваючы паўсюдны маральны аўтарытэт Сьвятога Айца і гуманітарную дзейнасьць Апостальскай Сталіцы, у рамках двухбаковых дыпляматычных адносін, прадстаўнік Папы ў Менску, арцыбіскуп Кляўдыё Гуджэроці быў упаўнаважаны наведаць некаторых прабываючых у месцах зьняволеньня ў Беларусі: Каваленку, Статкевіча, Сырамалотава, Бяляцкага, Дашкевіча, Лобава і Севярынца. Апостальскі нунцый сустрэўся з кожным зь іх і выслухаў тое, што яны хацелі яму паведаміць. Ён запэўніў вязьняў у малітве з боку Сьвятога Айца і католікаў за іх і іх сем’і».
Палітвязень Павал Севярынец, зь якім напярэдадні сустракаўся Кляўдыё Гуджэроці, працытаваў Свабодзе словы арцыбіскупа, «што для іх важна падтрымаць людзей, якія цярпяць. Што галоўнае багацьце для Касьцёла — гэта людзі, якія цярпяць перасьлед».