Навіны

Партыя БНФ узнагародзіла Вольгу Мікалайчык памятным знакам імя Віктара Івашкевіча

Актывісты партыі БНФ ўручылі памятны знак за абарону правоў чалавека імя Віктара Івашкевіча Вользе Мікалайчык.

Летась грамадская актывістка і рэжысёрка брала ўдзел у перформансе каля расейскай амбасады ў Менску. Туды яна прынесла жаночую касметычку, якую быццам забыліся прапуцінскія байкеры «Начныя ваўкі» падчас свайго мотапрабегу праз Беларусь. Цяпер Вольга Мікалайчык актыўнавыступае за байкот так званых «выбараў прэзідэнта», паведамляе тэлеканал «Белсат».

Віктар Івашкевіч памёр 3 кастрычніка 2013 г на 55-м годзе жыцця. З пачатку 1980-х ён быў актывістам моладзевага руху і ўдзельнікам першых паўпадпольных незалежных арганізацый «Майстроўня» і «Талака». З 1988 – у Беларускім Народным Фронце.

Партыя БНФ узнагародзіла Вольгу Мікалайчык памятным знакам імя Віктара Івашкевіча

Партыя БНФ узнагародзіла Вольгу Мікалайчык памятным знакам імя Віктара Івашкевіча

Шмат разоў яго арыштоўвалі. Быў рэдактарам газеты «Рабочы». У кастрычніку 2002 года быў асуджаны на два гады абмежавання волі за публікацыю артыкула «Злодзей павінен сядзець у турме», у якой пракуратура ўбачыла паклёп на кіраўніка Беларусі.

Намеснік старшыні Партыі БНФ да 2009 года. Да лютага 2011 быў кіраўніком менскай гарадской арганізацыі БНФ.

Хартыя\’97