2020АктуальнаВыбары

Не дадзім скрасці наш выбар

Пад час гэтай кампаніі з найбольшымі перашкодамі і рэпрэсіямі сутыкнулася ініцыятыўная група Святланы Ціханоўскай.

Пасля грубай і відавочнай правакацыі за кратамі апынуўся яе муж і кіраўнік ініцыятыўнай групы Сяргей Ціханоўскі і яшчэ восем яго паплечнікаў.

Больш за 15 сябраў Народнай Грамады, якія падтрымалі кампанію, апынуліся за кратамі.

Ледзь не штодня па ўсёй краіне затрымліваюцца сябры і каардынатары ініцыятыўнай групы. Улады чыняць перашкоды збору подпісаў, не гнушаюцца і банальным крадзяжом. Пры затрыманнях скрадзена больш за 3,5 тысячы подпісаў выбарцаў.

Відавочна, што нехта нервуецца з-за нечакана вялікай актыўнасці людзей, якія гадзінамі стаяць у чэргах, каб падпісацца за альтэрнатыўных кандыдатаў, найперш, за Святлану Ціханоўскую.

Збор подпісаў набліжаецца да завяршэння. Апошні дзень, калі іх можна збіраць і здаць ў акруговыя камісіі – 19 чэрвеня. Па звестках з адкрытых крыніц, ініцыятыўная група Ціханоўскай ужо сабрала неабходную колькасць подпісаў. Але ці здолее ініцыятыўная група (ІГ) іх здаць?

У адпаведнасці з Выбачым кодэксам (ч. 14 арт. 61 ВК) у Беларусі здаць подпісы ў акруговыя камісіі могуць толькі рэгіянальныя каардынатары, пазначаныя пры падачы групы на рэгістрацыю. Але зараз у краіне працягваецца эпідэмія каронавіруснай інфекцыі і “эпідэмія” затрыманняў членаў ініцыятыўных груп. Вось і атрымліваецца, што, нават, калі подпісаў сабраны мільён, з-за, напрыклад, затрымання каардынатара ці аб’яўлення яго “кантактам” па КАВІД, нашы галасы, аддадзеныя за кандыдата ў кіламетровых чэргах, могуць апынуцца незапатрабаванымі

Існуе рэальная пагроза, што ўлады паспрабуюць перашкодзіць здачы подпісаў.

Учора яна атрымала падцвярджэнне. Актывісты Народнай Грамады, якія з’яўляюцца каардынатарамі ІГ Святланы Ціханоўскай, пачалі здаваць подпісы ў рэгіёнах. Вось што паведамляе каардынатар па Віцебскай вобласці:

“Сегодня группа НГ сдавали подписи в Поставах и Глубоком за Тихановскую. В Поставах чудом не попали в плен в исполкоме. Охранник предложил задержаться для беседы. Только групповая сплоченность позволила вырваться из здания, разминувшись на входе с группой “товарищей”.

Сябры, калі мы не адстаім свой выбар, то хто гэта зробіць за нас?

Выходзьце а 12-й гадзіне ў нядзелю у месцы легальных пікетаў кандыдатаў!

Стаўце подпісы за альтэрнатыўных кандыдатаў! Калі ўжо паставілі, падтрымайце свайго вылучэнца. Можаце пакарміць галубоў.

Не спыняйцеся!

Стоп, таракан!