Пікеты ў падтрымку палітычнага вязня
У Магілёўскі і Бабруйскі гарадскія выканаўчыя камітэты падалі заяўкі на правядзенне 18-га траўня пікетаў салідарнасці з Яўгенам Васьковічам. Пра гэта нам сказаў актывіст аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Алег Аксёнаў (на фота). Паводле яго, у абодвух гарадах заяўкі падалі на правядзенне акцый у гістарычных цэнтрах, прычым прапанавалі некалькі альтэрнатыўных месцаў:
– Падалі заяўкі. Зараз чакаем, што нам улады адкажуць. Заяўкі падалі адразу і ў Магілёве, і ў Бабруйску. Падалі заяўку хітра – мы запрасілі Савецкую плошчу, а прапанавалі ўладам – на іх меркаванне, калі не, то там, дзе яны прапануюць. Вось паглядзім, як яны будуць выкручвацца з гэтай сітуацыі. Бо раней яны заўсёды адпіску дасылалі, што вы запатрабавалі не тое месца, дзе мы дазваляем.
“Хочам прыцягнуць увагу грамадскасці да таго, што ў Беларусі ёсць палітычны вязень, сябра нашай арганізацыі і да яго цяпер ужываюцца сур\’ёзныя меры ціску. Калі раней аказвала на яго ціск сама адміністрацыя, то ў апошні час пачалі ціснуць праз сукамернікаў.
У той жа час пасля акцыі ў яго падтрымку Васьковіча перавялі ў адзіночку», – падкрэсліў Алег Аксёнаў.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя