Мікалай Статкевіч

Лідэр партыі "Народная Грамада"

Навіны

Працягваецца ціск на палітвязня Яўгена Васьковіча

Адміністрацыя Магілёўскай турмы абмяжоўвае Яўгена Васьковіча ў стасунках са знешнім светам. Ужо больш за месяц сваякі і сябры палітвязня не атрымліваюць ад яго лістоў. Пра гэта Беларускаму Радыё Рацыя паведаміў адказны сакратар Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Дзяніс Садоўскі.

І сам Яўген здолеў таксама паведаміць, што калі раней да яго даходзілі не толькі лісты, але і газеты, то месяц таму абмежавалі яго ад усялякай знешняй інфармацыі, працягваюць перыядычна змяшчаць яго ў карцар, мінімум 2 разы на месяц, для прафілактыкі, як ён сам кажа.

Яўген Васьковіч быў асуджаны разам з Арцёмам Пракапенкам і Паўлам Сырамалотавым да 7 гадоў зняволення за спробу падпалу дзвярэй бабруйскага аддзела КДБ. У верасні мінулага года Павел Сырамалотаў выйшаў на волю пасля таго, як напісаў прашэнне пра памілаванне на імя Лукашэнкі. Яўген Васьковіч і Арцём Пракапенка адмаўляюцца пісаць такое прашэнне.

Аляксандр Ярашэвіч, Беларускае Радыё Рацыя


Fatal error: Uncaught wfWAFStorageFileException: Unable to save temporary file for atomic writing. in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php:34 Stack trace: #0 /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php(658): wfWAFStorageFile::atomicFilePutContents('/sites/statkevi...', '<?php exit('Acc...') #1 [internal function]: wfWAFStorageFile->saveConfig('livewaf') #2 {main} thrown in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php on line 34