Навіны

Праваабаронца аспрэчвае словы старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта

Беларускі праваабаронца Леанід Судаленка спрабуе зразумець, чаму ён увесь час трапляе пад асабісты дагляд на мяжы.

«Спроба палітызаваць дагляд з\’яўляюцца формамі ціску на службовую асобу», – мяркуе кіраўнік Дзяржаўнага памежнага камітэта Леанід Мальцаў, паведамляе «Радыё Рацыя».

У адказе на зварот з просьбай патлумачыць прычыныпастаянных асабістых даглядаў гомельскіх праваабаронцаў Леаніда Судаленкі і Васіля Палякова, ён называе такія затрыманні на мяжы – звычайнай практыкай.

Праваабаронца Леанід Судаленка не згаджаецца і даводзіць адваротнае:

– Калі едзе цягнік, напрыклад, Вільня-Менск, там знаходзіцца блізу 750 пасажыраў. А здымаюць чамусьці толькі мяне! І гэта пачынаецца, як толькі памежнік устаўляе мой пашпарт у сканар. Як можна казаць пра тое, што я палітызую гэтую абуральную працэдуру?

Старшыня памежнага камітэта павінен адказаць толькі на адно пытанне: «Чаму на любым памежным пераходзе да мяне прымяняецца такая выключная мера як асабісты дагляд», – кажа Леанід Судаленка.

Праваабаронца адзначае, што ён праходзіць па базах звестак як «экстрэміст» – такія матэрыялы ў яго звычайна і шукаюць.